Экано́мія (ад — «кіраванне гаспадаркай»), сталовы маёнтак — від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Эканоміі былі вылучаны на падставе соймавай канстытуцыі 1589 года «Ардынацыя аб каралеўскіх прыбытках Вялікага Княства Літоўскага» з каралеўскіх і велікакняжацкіх уладанняў для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу.
Эканоміі мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне, падначаленае надворнаму падскарбію літоўскаму. У адрозненне ад эканомій, іншыя каралеўскія ўладанні перадаваліся старастам.
Для кантролю за станам эканомій у іх праводзіліся люстрацыі. Эканоміі падзяляліся на войтаўствы, ключы, губерні і лясніцтвы.
На Беларусі існавалі Берасцейская эканомія, Віцебская эканомія, Гарадзенская эканомія, Кобрынская эканомія, Магілёўская эканомія; у Літве — Аліцкая эканомія і Шаўліская эканомія.
Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя эканоміі перайшлі ў царскую казну, частка з іх была падаравана прыватным асобам. У XVIII стагоддзі ў ВКЛ некаторыя стараствы таксама называліся эканоміямі (напрыклад, Полацкая эканомія, Віцебская, Слонімская і інш.).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Эканоміі Вялікага Княства Літоўскага