Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З'яўляецца часткай сядзібна-паркавага ансамбля Бутаўт-Андрэйкавічаў. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі, які на франтальным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Плоскасныя сцены з бутавага каменю крапаваны ордарнай пластыкай — трыгліфны фрыз антаблемента, прамавугольныя панелі, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы, якія сваёй белізной вылучаюцца на поліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Гарнастаевічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1801 годзе Катэгорыя:1801 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі