Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. Абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай. Да 1990 года не дзейнічала, рэстаўрыравана.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя сцены фланкіраваны атынкаванымі і пабеленымі, вылучанымі на паліхромным фоне бутавай муроўкі, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны карнізамі нескладанага профілю. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода, здвоеныя лучковыя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны атынкаванымі ліштвамі.

Інтэр’ер Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Гародзькі Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:1866 год у Беларусі