Касцё́л свято́га Мі́хаіла Арханё́ла () — каталіцкі храм на скалістым пагорку ў Дражаўцах (цяпер у складзе Нітры), асвечаны ў гонар Святога Міхаіла Арханёла.

Адзін з найстарэйшых храмаў Славакіі, заснаваны ў XII стагоддзі. Тыповы раннераманскі эмпоравы касцёл з аднанефнай прасторай, завершанай круглай апсідай. Свой цяперашні выгляд займаў пасля аднаўлення ў 1993—1999 гадах. Набажэнствы ў касцёле адбываюцца толькі 29 верасня ў дзень успамінаў Святога Міхаіла Арханёла.

У 1947—1948 гг. каля храма праводзіліся археалагічныя раскопкі, падчас якіх былі выяўлены 55 пахаванняў.

Касцёлік быў выяўлены на 100-кронавай (1941—1945) і 50-кронавай банкнотах (1993—2009). Выдадзеная марка Славакіі з яго выявай.

Спасылкі

Профіль раманскага касцёла

Катэгорыя:Нітра (горад) Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Славакіі Дражаўцы Катэгорыя:Храмы Славакіі Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі