Уладзі́мір Васі́льевіч Калто́віч (нар. , , Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (2015—2021).

Біяграфія Нарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці Беларусі ў 1966 годзе.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных гандлёвых прадпрыемствах г. Мінска: універсаме «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска.

У 2009—2010 гадах — намеснік, першы намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2012 гадах — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

Са снежня 2012 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у РасііНамеснік старшыні Мінгарвыканкама атрымаў працу ў пасольстве Беларусі ў Расіі .

З 17 снежня 2015 па 21 снежня 2021 года займаў пасаду міністра гандлю Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт Беларусі назначыў членаў урада. 22 снежня 2021 года пераведзены на пасаду намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 21 снежня 2021 г. № 740.

Спасылкі Наша Ніва. Хто ўзначаліў Міністэрства гандлю? Пяць фактаў пра Уладзіміра Калтовіча — міністр з людскім абліччам

Катэгорыя:Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта