ХАМА́С (, поўная назва — , «Ісламскі рух супраціўлення») — палесцінскі ісламісцкі рух і палітычная партыя, якая кіруе ў сектары Газа (з ліпеня 2007 года). Асацыяванае вайсковае крыло — брыгады «Із ад-Дзін аль-Касам».
ХАМАС прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй Ізраілем, ЕгіптамЕгипетский суд признал ХАМАС террористической организацией (каирский суд по срочным делам 28 февраля признал всю палестинскую группировку ХАМАС террористической организацией), Канадай, ЗША і Японіяй, а таксама забаронены ў Іарданіі і ЕгіпцеВ Египте запретили движение ХАМАС. У Аўстраліі і Вялікабрытаніі тэрарыстычным прызнаюць толькі вайсковае крыло ХАМАС. У снежні 2014 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі наказаў выключыць ХАМАС са спіса тэрарыстычных арганізацый Еўрапейскага саюза, пакінуўшы ў сіле спіс ЕС ад 22.07.2014, які ўключае ХАМАС. 27 сакавіка 2015 года ЕС падоўжыў прызнанне ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй на перыяд разгляду пададзенай ім апеляцыі на рашэнне суда.
Спасылкі
Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Палесцінскія ваенныя фарміраванні