Воцатны ангідрыд — ангідрыд воцатнай кіслаты, (CH3CO)2O.

Бясколерная празрыстая рухомая вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення -73,1 °С. Тэмпература кіпення 139,6 °С. Шчыльнасць 1,083 г/см³. Раствараецца ў бензоле, дыэтылавым эфіры, этаноле, абмежавана ў вадзе. У гарачай вадзе гідралізуецца да воцатнай кіслаты.

Выкарыстанне Воцатны ангідрыд выкарыстоўваецца ў вытворчасці ацэтылцэлюлозы, вінілацэтату, фарбавальнікаў, пахучых рэчываў і лекавых сродкаў і інш.

Шкоднае ўздзеянне Воцатны ангідрыд таксічны. Выклікае раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, апёкі скуры.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Інфармацыя на сайце CharChem

Катэгорыя:Ангідрыды