Арэсіба — астранамічная абсерваторыя, якая знаходзіцца ў Пуэрта-Рыка, за 15 км ад горада Арэсіба, на вышыні 497 м над узроўнем мора. Тэлескоп выкарыстоўваецца для даследаванняў у галіне радыёастраноміі, фізікі атмасферы і радыёлакацыйных назіранняў аб’ектаў Сонечнай сістэмы.

Даследаванні праводзяцца Карнельскім універсітэтам у кааперацыі з Нацыянальным навуковым фондам, (ЗША), код абсерваторыі «251». Абсерваторыя з’яўляецца таксама Нацыянальным цэнтрам Астраноміі і Іанасферы ЗША (National Astronomy and Ionosphere Center (NAIC) from Wikipedia).

Радыётэлескоп, усталяваны ў Арэсіба, — быў адзіным з найбуйнейшых у свеце (з тых, якія выкарыстоўваюць адну апертуру); у верасні 2016 года у Кітаі быў запушчаны аналагічны, большы па памеру (дыяметр 500 м) тэлескоп FAST. 1 снежня 2020 года радыётэлескоп разбурыўся ў выніку самаразбурэння апорнай канструкцыіРазрушился радиотелескоп Аресибо, считавшийся самым большим в мире.

Асноўныя параметры радыётэлескопа Рабочы дыяпазон даўжынь хваль: ад 3 см да 1 м. Рабочы дыяпазон радыёчастот: ад 50 МГц да 10 ГГЦ Фокусная адлегласць: 132,5 м. Форма люстэрка рэфлектара: сферычная паверхня Дыяметр люстэрка рэфлектара: 304,8 м. Глыбіня люстэрка рэфлектара: 50,9 м. Плошча люстэрка: ≈ 73 000 м²

Асаблівасці канструкцыі Рэфлектар тэлескопа размешчаны ў натуральнай карставай варонцы і пакрыты 38 778 перфарыраванымі алюмініевымі пласцінамі (памерам прыкладна 1×2 м), укладзенымі на сетку са сталёвых тросаў. Апрамяняльнік антэны рухомы, падвешаны на 18 тросах да трох вежаў. Навядзенне тэлескопа на патрэбную кропку нябеснай сферы ажыццяўляецца шляхам перамяшчэння апрамяняльніка.

Для правядзення даследаванняў па праграме радыёлакацыйнай астраноміі ў абсерваторыі маецца перадатчык магутнасцю 0,5 МВт. З дапамогай гэтага перадатчыка 16 лістапада 1974 года было адпраўлена «Пасланне Арэсіба».

+РадыётэлескопАпраменьвацель +

Гісторыя

Будаўніцтва радыётэлескопа было пачата ў 1960 годзе. Першапачатковым прызначэннем тэлескопа было вывучэнне іанасферы Зямлі. Аўтар ідэі будаўніцтва — прафесар Карнэльскага ўніверсітэта .

Афіцыйнае адкрыццё абсерваторыі Арэсіба адбылося 1 лістапада 1963 года.

Сярод адкрыццяў, зробленых у абсерваторыі, трэба адзначыць: 7 красавіка 1964 года Гордан Петэнгіл і Р. Дайс удакладнілі працягласць сідэрычнага перыяду абарачэння Меркурыя з 88 сутак да 59. У 1968 годзе, вымярэнне перыядычнасці пульсара ў Крабападобнай туманнасці (33 мс), і аналагічныя вымярэнні для падобных аб’ектаў пацвердзілі існаванне нейтронных зорак. У 1974 годзе Расел Халс і Джозеф Тэйлар выявілі першы падвойны пульсар PSR B1913+16, (за гэта яны былі ўзнагароджаныя Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1993 годзе). У 1982 годзе выяўлены першы «мілісекундны» пульсар PSR J1937+21, (Don Backer. Shri Kulkarni і іншыя). Частата абарачэння гэтага аб’екта — 642 разы за секунду. У 1990 годзе Александр Вольшчан выявіў пульсар PSR 1257+12, у якога былі выяўлены першыя планеты за межамі Сонечнай сістэмы. У 1994 годзе ў прыпалярных абласцях Меркурыя выяўлены паверхні, падобныя па радыёадлюстроўваючых асаблівасцях да воднага лёду. З 1999 года інфармацыя з гэтага радыётэлескопа паступае для апрацоўкі праектам SETI@home, пры дапамозе падключаных да інтэрнэту камп’ютараў добраахвотнікаўстатус апрамяняльніка радыётэлескопа — ALFA: Arecibo L-Band Feed Array які выкарыстоўваецца ў праекце SETI@home. У 2003 годзе ўпершыню зафіксаваны эфект Яркоўскага групай амерыканскіх вучоных. У 2004 годзе дадзеным тэлескопам быў адкрыты пульсар PCR J1906+0746, радыёпучок якога знік у 2010 годзе з поля зроку зямных тэлескопаў з-за геадэзічнай прэцэсіі. З 23 верасня 2008 года абсерваторыя Арэсіба ўнесена ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША пад нумарам 07000525National Park Service (2008-10-03). «Weekly List Actions» . 20 верасня 2017 года ўраган Марыя зламаў 29-мятровую радарную антэну радыётэлескопа «Арэсіба», яе абломкі прабілі галоўнае люстэрка тэлескопа і пашкодзілі дапаможнаеLatest USRA Update on Arecibo Observatory // newsroom.usra.edu, September 22, 2017.

10 жніўня 2020 года люстэрка тэлескопа было пашкоджана тросам, які лопнуў і прабіў дзірку даўжынёй каля 100 футаў (30 метраў)Broken Cable Damages Arecibo Observatory.

7 лістапада 2020 года адбыўся разрыў аднаго з асноўных стальных падтрымных тросаў тэлескопа, які разбіў частку самога люстэрка. 19 лістапада Нацыянальны навуковы фонд (National Science Foundation, NSF) ЗША абвясціў аб закрыцці галоўнага тэлескопа ў абсерваторыі Арэсіба.

Наступствы разбурэння тэлескопа Згодна з меркаваннем спецыялістаў, выхад са строю радыётэлескопа «Арэсіба» фактычна паклала канец пошуку пазаземных цывілізацый. Наступны па магутнасці амерыканскі радыётэлескоп у абсерваторыі «Грын-Бэнк» у Заходняй Віргініі ў пяць разоў менш адчувальны да слабых сігналаў з космасу. Адзіным раўнацэнным радыётэлескопам у свеце з’яўляецца кітайскі FAST. Але з-за вярчэння Зямлі для кругласутачнага назірання за пэўнай кропкай Сусвету, адкуль могуць паступаць сігналы, патрабуюцца два тэлескопы ў розных паўшар’яхРухнул легендарный радиотелескоп «Аресибо» // Руская служба Бі-бі-сі, 5.12.2020.

NSF плануе вярнуць у строй другарадныя інструменты абсерваторыі, уключаючы два комплексы LIDAR, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння верхніх атмасферных і іанасферных слаёў, адзін з якіх размешчаны на ўсход ад Пуэрта-Рыка на востраве КулебраПрощай, Аресибо! Легендарную обсерваторию закрывают из-за износа конструкции // astronews.ru, 20 ноября 2020Радиотелескоп Аресибо будет выведен из эксплуатации // indicator.ru, 20 ноября 2020.

Пакуль жа КНР прапануе скарыстацца іх новым радыётэлескопам FAST у якасці планетарнага радара (на сёння гэта адзін з самых вялікіх радыётэлескопаў у свеце з антэнай дыяметрам 500 метраў).

Цікавыя факты Паверхня рэфлектара складаецца з 38778 перфарыраваных алюмініевых панэляў, кожная памерам каля 1×2 м, якія падтрымліваюцца сеткай сталёвых тросаў. Гэтая канструкцыя празрыстая для сонечных прамянёў, яна вісіць на вышыні некалькіх метраў над зямлёй, пад рэфлектар магчыма увайсці і заехаць на аўтамабілі. На зямлі пад рэфлектарам расце ценялюбная расліннасцьArecibo Uncut: Under the Dish with Phil Perillat.

Гл. таксама РАТАН-600 — расійскі радыётэлескоп дыяметрам 600 м. Atacama Large Millmeter Array Пасланне Арэсіба Эфект Яркоўскага SETI@home

Спасылкі Arecibo Observatory Home Нацыянальны цэнтр Астраноміі і Іанасферы ЗША, афіцыйны сайт абсерваторыі (3D-мадэль — файл KMZ для Google Earth) фатаграфіі абсерваторыі

Катэгорыя:Радыёастраномія Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі ЗША Катэгорыя:Пуэрта-Рыка