Шчэ́цінНапісанне Шчэцін ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.7 (, — Штэтын) — горад на правах павета на паўночным захадзе Польшчы з насельніцтвам 408 тыс. чалавек (2014), 7-ы па велічыні горад Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Заходнепаморскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Шчэцін — Мінск 853 км, да Варшавы — 460 кмАдлегласці паміж гарадамі -.

Разам з суседнім Свінауйсьце ўтвараюць самы вялікі порт краіны на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудаўнічай.

Этымалогія Назва Шчэцін мае славянскае паходжанне. Сярэднявечныя пісьмовыя гістарычныя крыніцы адносна нешматлікія і з іх цяжка зрабіць пэўныя высновы. У мінулым існавала меркаванне, што назва горада паходзіць ад шчаціны. Іншыя выводзяць яго ад слова «сцёк» (бо Одэрскія воды ў гэтым рэгіёне вельмі павольна «сцякаюць» у бок Балтыйскага мора). Больш познія даследаванні вылучылі больш верагодную тэзу, што Шчэцін атрымаў сваю назву ад праслав. формы *ščitъ — «шчыт», і суфікса «-ін», але ў сучаснай польскай мове слова шчыт зусім не сугучна з назвай гораду.

Гісторыя

Да 1124 Шчэцін (разам з размешчаным непадалёк Волінам) быў магутнай крэпасцю язычнікаў — памеранскіх славян. Польскі князь Баляслаў III падпарадкаваў Шчэцін і хрысціў яго жыхароў. Неўзабаве горад стаў сталіцай герцагства Памеранія, якое праіснавала больш 500 гадоў. У XVII—XX стст. Шчэцін знаходзіўся ў складзе Прусіі, служыў асноўным марскім портам для Берліна. Пасля 1945 па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі горад перайшоў у склад Польшчы. У цяперашні час Шчэцін — буйнейшы порт Польшчы і асноўны порт для Чэхіі.

Дэмаграфія

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы Іаган Георг Эміль фон Браўсэ, прускі ваенны дзеяч. Ота Фрыдрых фон Гірке, нямецкі правазнаўца Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі, беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст

Спасылкі

Szczecin Інтэрнэт-партал для жыхароў горада Шчэцін Старонка горада Шчэцін

Катэгорыя:Населеныя пункты на Одэры