Беларуская готыка — стыль, распаўсюджаны ў архітэктуры XVГотыка.  — першай траціны XVI ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і сумежных з ёй абласцях Літвы і ПольшчыХоряк А. П. ВОСТОЧНОХРИСТИАНСКОЕ ХРАМОСТРОИТЕЛЬСТВО БЕЛАРУСИ ПЕРВОЙ ТРЕТИ XVI В. ВЛИЯНИЕ ЗАПАДНОЕВРОПЕЙСКОГО ЗОДЧЕСТВА И ТРАНСФОРМАЦИЯ ТРАДИЦИЙ. «Сообщения Национального художественного музея Республики Беларусь», выпуск 6, 2005. Мн., «Белпринт», 2007, стр. 233—243. . Для беларускай готыкі характэрна гарманічнае спалучэннем рыс готыкі і рэнесансу, традыцый старажытнарускага манументальнага дойлідства і ўплываў руска-візантыйскага стылю, што ўзбагаціла, надало яе помнікам непаўторны каларыт і мастацкую каштоўнасць.

Гісторыя паняцця

Упершыню канцэпцыю беларускай готыкі высунуў у 1920-я гг. беларускі мастацтвазнавец М. М. Шчакаціхін у сваёй працы «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва»Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. /Репринт. изд. 1928 г. — Мн., 1993. — С. 242—270, яе падтрымалі М. І. КаспяровічКасьпяровіч М. Беларуская архітэктура. — Віцебск, 1925. — С. 25-30, 52., Янкявічэне А. С. Самабытныя рысы беларускай готыкі //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 1 (17). — С. 15-21, Т. В. ГабрусьГабрусь Т. В. Што такое беларуская готыка? //Мастацтва. 1997. № 9. С. 58-64., А. М. КушнярэвічКушнярэвіч А. М. Ініцыіруем паняцце «Готыка Вялікага Княства Літоўскага» //Мастацтва. 1997. № 9. — С. 65-66.. Шчакаціхін у адрозненне ад папярэднікаў, польскіх і расійскіх даследчыкаў, разглядае «беларускую царкоўную готыку» як вынік мастацкай творчасці аднаго народа, а не толькі як матэрыяльную аснову супрацьлеглых расійска-польскіх клерыкальна-шавіністычных пазіцый, і акцэнтуе ўвагу на нацыянальных каранях гэтай культурнай з’явы.

У сваёй мастацтвазнаўчай канцэпцыі М. Шчакаціхін прытрымліваўся тэорыі паслядоўнага прагрэсіўнага развіцця архітэктурных формаў на падставе запазычанага першаўзора, у выніку чаго часам перабольшваў уплыў на мясцовае храмавае будаўніцтва нямецкай готыкі, што было натуральным пры навуковых канцэпцыях, якія дамінавалі ў тагачасным еўрапейскім мастацтвазнаўстве. Сучасныя даследаванні сведчаць, што ўплыў нямецкай готыкі быў, безумоўна, істотным, але не адзіным і адбываўся, хутчэй, апасродкавана, праз замкавае будаўніцтва. На думку даследчыка, генезіс 4-вежавых праваслаўных цэркваў беларускай готыкі адбываўся такім чынам: архітэктура дзвюхвежавага касцёла Святой Ганны паўплывала на архітэктуру больш позняга віленскага касцёла бернардзінцаў з трыма вежамі на вуглах, а той — на фарміраванне чатырохвежавых кампазіцый абарончых цэркваў Беларусі, якія і сталі квінтэсенцыяй самабытнасці беларускай готыкі. Відавочна, што ва главу вугла даследчыкам ставілася паступовае колькаснае павялічэнне вежаў, без уліку іх функцыянальнай спецыфікі, мастацкай стылістыкі і храналогіі ўзвядзення гэтых будынкаў. Некаторыя недакладнасці даследаванняў Т. Габрусь тлумачыць недастатковым ведамі наконт датаванняў і колькасці помнікаў беларускай готыкіИрина ЧЕБАН. НИКОЛАЙ ЩЕКАТИХИН — ЗНАКОВАЯ ФИГУРА В БЕЛОРУССКОМ ИСКУССТВОВЕДЕНИИ. Издательство Белорусская энциклопедия им. Петруся Бровки, Минск..

Нешматлікія гісторыка-архітэктурныя даследаванні пасляваеннага часу (Ю. Ягораў, М. Кацар, А. Міцянін, У. Чантурыя), толькі з большага закраналі аб’екты беларускай готыкі, адкінуўшы ўжо помнікі Вільні, у асноўным паўтаралі мастацтвазнаўчую канцэпцыю М. Шчакаціхіна. На мяжы 1960-1970-х гг. кола даследаваных помнікаў архітэктурнай готыкі Вялікага Княства Літоўскага значна пашырылі працы маскоўскай даследчыцы А. Квітніцкай і шэрагу літоўскіх даследчыкаў, такіх як А. Янкавячэне, В. Дрэма.

Гісторыя Пэўныя аналагі рамана-гатычных формаў, як кілепадобныя аркі і шматлікія раскрапоўкі лапатак, можна ўбачыць у Віцебскай Дабравешчанскай царкве, Полацкіх Спаса-Праабражэнскай царкве і Барысаглебскім саборы Бельчыцкага манастыра XII ст., што па часе амаль дакладна адпавядае з’яўленню першых гатычных формаў у архітэктуры Заходняй Еўропы.

З прычыны аддаленасці рэгіёна ад асяродка ўзнікнення і пашырэння гатычнага стылю, адметных сацыяльна-палітычных абставін фарміравання дзяржаўнасці, а таксама пераважна праваслаўнай, а не каталіцкай канфесійнай арыентацыі асноўнай масы насельніцтва краіны станаўленне готыкі ў яе культавым дойлідстве адбывалася са значным храналагічным спазненнем і ў надзвычай своеасаблівых формах, абумоўленых панаваннем тут на папярэднім этапе візантыйскіх архетыпаў.

Пранікненню форм заходнееўрапейскай гатычнай архітэктуры, і ў першую чаргу — з Італіі і Германіі, у Вялікае Княства Літоўскае спрыялі сацыяльна-палітычныя і эканамічныя абставіны. Гэта адбылося ў канцы XIV ст. з афіцыйным хрышчэннем Літвы ў каталіцтва праз дзейнасць жабрацкіх манаскіх ордэнаў францысканцаў і бернардзінцаў, а таксама ганзейскіх гандляроў. Першыя гатычныя мураваныя касцёлы былі ўзведзены ў буйнейшых гарадах дзяржавы — Вільні (касцёлы Св. Мікалая, бернардзінцаў і Св. Ганны) — і Коўне («фара Вітаўта»), які па Нёмане меў развітыя гандлёвыя стасункі з землямі Паўночнай Германіі), таму ў іх назіраецца выразны ўплыў нямецкай готыкі, што і адзначае большасць даследчыкаў.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першыя мураваныя храмы ў стылі готыкі пабудаваны ў XIV ст. (касцёлы Яна Хрысціцеля ва Уселюбе, Св. Тройцы ў Ішкалдзі, Фарны касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку, Св. Пятра і Паўла ў Іўі). На мяжы ХV- ХVІ стст. элементы готыкі праніклі ў праваслаўнае храмабудаўніцтва, знітаваліся з традыцыйнай візантыйскай аб’ёмна-прасторавай структурай цэркваў, што вызначыла мастацкую адметнасць і унікальнасць мясцовай готыкі (цэрквы-крэпасці ў Супраслі, Сынковічах, Мураванцы, Барысаглебская царква ў Наваградку). Архітэктурныя формы готыкі (стральчатыя аркі і нервюрныя скляпенні) прысутнічаюць ў гэты час таксама ў замкавым будаўніцтве Беларусі (Мірскі і Навагрудскі замкі). З 2-й чвэрці ХVІ ст. готыка становіцца апазіцыйным стылем каталіцкага храмабудаўніцтва супраць рэфармацыйнага руху. Найбольш выразныя рысы готыкі захаваў касцёл Міхаіла Архангела ў Гнезне (1527 г.). У канцы ХVІ ст. у каталіцкім мастацтве пашырыўся стыль барока, аднак элементы готыкі, такія як контрфорсы, існавалі ў архітэктуры касцёлаў да сярэдзіны ХVІІ ст..

Асаблівасці

Храмавыя збудаванні былі пабудаваны з чырвонай брусковай цэглы (сярэдні памер цэглы складае 26 — 32×13 — 16×7 — 9,5 см) у стылі цаглянай готыкі (храм Раства Багародзіцы ў Мураванцы, акрамя таго мае рысы цаглянага рэнесансу — чаргаванне ў адным шэрагу некалькіх тычкоў). Аб’ёмы пабудоў тут вырашаны скульптурна, з мяккай прарысоўкай ліній, архітэктурны дэкор адыгрывае другарадную ролю (Ішкалдзь). Асноўныя дэкаратыўныя элементы — абрамленні парталаў і аконных праёмаў, разнастайныя па малюнку нішы і аркатура (Навагрудак). У аконных і дзвярных праёмах ужыта спічастая арка з малой стралой уздыму (Навагрудак, Сынкавічы, Супрасль, Кодзень). Нярэдка завяршэнні праёмаў і парталаў мелі не спецыфічную для готыкі спічастую, а паўцыркульную форму. Травеі нефаў перакрыты нервюрнымі, а таксама крышталічнымі скляпеннямі рознай канфігурацыі (сустракаюцца ва ўсіх помніках). У мэтах разгрузкі сцен выкарыстоўваюцца контрфорсы (Навагрудак, Сынкавічы, Кодзень). Тарцы двухсхільнага даху закрыты востраканцовымі шчытамі (сустракаюцца ва ўсіх помніках).

Ва ўсіх праваслаўных цэрквах ужываецца архітэктурны тып так званай зальнай базілікі, дзе ўсе нефы маюць аднолькавую вышыню. Акрамя адноснай прастаты выканання гэты тып у большай меры адказвае праваслаўнаму светапогляду і літургічнай практыцы, хоць для дойлідства Мазовіі, чый уплыў выразна адчуваецца ў гэтых помніках, зальны тып атрымаў найменшае распаўсюджанне. Але, калі зальныя базілікі касцёлаў, нават адносна невялікіх (у два ці тры праслы), падпарадкаваны прынцыпу падоўжна-восевай прасторавай арганізацыі, то ў праваслаўных цэрквах зала будуецца як цэнтрычная прастора.

Для каталіцкіх былі характэрны наступныя тыпы храмаў: трохнефны бязвежавы (Ішкалдзь, Іўе), аднаслупавы бязвежавы (Уселюб) і аднанефны аднавежавы (Гнезнаўскі касцёл Святога Міхаіла Арханёла, Дзераўноўскі касцёл Дабравешчання). Аднанефавыя храмы з вежамі—званіцамі на галоўным фасадзе ўяўляюць сабой манументальна-кампактныя аб’ёмы, умацаваныя контрфорсамі, кантраставалі з высокімі яруснымі вертыкальнымі вежамі, якія надавалі будынкам рысы дынамічнай асіметрыі.

Пра істотны ўплыў архітэктуры Мазовіі на беларускую готыку, сведчыць шэраг характэрных прыкмет — будаўнічых прыёмаў. Для мазавецкага дойлідства характэрна выкарыстанне ў аздабленні вонкавай паверхні сцен спараных ніш, упісаных у паўцыркульную нішу; пры гэтым унутраная паверхня нішы выбелена, а за яе межамі цагляная неатынкаваная сцяна, дзякуючы чаму ствараецца яркі кантраст чырвонага і белага, які мае месца ў Сынкавічах, Мураванцы і іншых помніках. У Мазовіі, акрамя таго, выкарыстоўваецца парэбрык (шчыт фасада ў Плоцку). Аналагічную дэталь мы бачым у цокалі маламажэйкаўскага храма. у Ломжы мае буйнейшы малюнак нервюр скляпення ў цэнтральным нефе і драбнейшы ў бакавых, што дазваляе правесці паралель з канструкцыямі скляпенняў храма ў Мураванцы.

Сапраўдныя гатычныя элементы ў помніках беларускай готыкі прадстаўлена параўнальна «сціпла». Тут няма смелых канструктыўных рашэнняў, характэрных для маштабных сабораў , Англіі, , дзе дамінантай, як правіла, з’яўляецца шырокі асветлены цэнтральны неф, які падтрымліваецца знадворку аркбутанамі, якія абапіраюцца на контрфорсы. Адсутнасць аркбутан звязана з тым, што ў зальным тыпе пабудовы распор цэнтральнага нефа перадаецца на бакавыя, роўныя яму па вышыні. І праблема асвятлення памяшкання вырашаецца пасродкам выкарыстання вокнаў у сценах паўднёвага і паўночнага фасадаў.

Асноўнай агульнай прыкметай беларускай сакральнай готыкі з агульнаеўрапейскай з’яўляецца наяўнасць у сістэме перакрыцця збудаванняў нервюрных скляпенняў (крыжовых і зорчатых). Як і ў іншых краінах цаглянай готыкі, нервюры выконваліся з фасоннай цэглы, а не з каменю. Іх меншая трываласць абмяжоўвала велічыню пралётаў скляпенняў, прыводзіла да здрабнення сеткі нервюр, што спрыяла выкарыстанню зорчатых, а пазней і сотавых (альбо крышталёвых) гатычных скляпенняў. У апошніх нервюрны каркас запоўнены падобнымі на крышталь трохграннымі пірамідкамі, якія маюць уласную унутраную прасторавую жорсткасць. Праявай познегатычнага дэкора скляпенняў з’яўляецца сеткавы ромбападобны малюнак нервюр. З пачатку XVI ст. у архітэктуры мураваных касцёлаў, побач з формамі і канструкцыямі готыкі, пачынаюць адчувацца павевы рэнесансу.

Помнікі беларускай готыкі

З вядомых на сённяшні дзень на тэрыторыі сучаснай Беларусі помнікаў мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва найбольш раннім узорам готыкі з’яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове касцёл Св. Яна Хрысціцеля ў вёсцы Уселюб, заснаваны ў першай палове XV ст.. Знешні выгляд уселюбскага касцёла значна зменены шматлікімі перабудовамі ў XVI—XX стст. Першапачаткова складаўся з асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёма, і больш нізкай пяціграннай апсіды даволі значных памераў. З паўночнага боку да прэсбітэрыя прылягала невялікая сакрысція з аднасхільным дахам, перакрытая нервюрнымі зорчатымі скляпеннямі. Асноўны аб’ём быў накрыты высокім двухсхільным гонтавым дахам, які быў аддзеленым ад вальмавага даха над апсідай мураваным франтонам. Высокі мураваны шчыт на галоўным фасадзе ўпрыгожвалі тры высокія стральчатыя арачныя нішы. Падобны абрыс мелі і аконныя праёмы. Усяго ў будынку было пяць вокнаў: два акна размяшчаліся на паўднёвым, адно — на паўночным фасадах, яшчэ два — на тарцовай і паўднёвай гранях апсіды. На галоўным заходнім фасадзе асіметрычна адносна цэнтральнай восі знаходзілася паўцыркульная арачная ніша.

Наступным крокам у развіцці беларускага мураванага каталіцкага храмабудаўніцтва з’яўляецца Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (Баранавіцкі раён), пабудаваны да 1471 г. Архітэктанічная кампазіцыя ішкалдскага касцёла ўяўляе значна больш дасканалую інтэрпрытацыю цэнтральнаеўрапейскіх гатычных формаў.

Ішкалдскі касцёл уяўляе сабой прамавугольны ў плане залавы аб’ём з роўнавысокай выцягнутай пяціграннай апсідай прэсбітэрыя з сакрысціяй з