Аэрадынамічная сіла Rа– гэта сіла, з якой сустрэчны рухомы паветраны паток дзейнічае на паверхню цвёрдага цела.

Цэнтр ціску – пункт прыкладання гэтай сілы.

Сіла ўздзеяння паветранага патоку на цвёрдае цела залежыць ад многіх параметраў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца форма і арыентацыя цела ў патоку, лінейныя памеры цела і інтэнсіўнасць паветранага патоку, вызначальная яго шчыльнасцю і хуткасцю.

Аэрадынамічная сіла ўзнікае праз:Hurt, H.H.Jr. Aerodynamics for Naval Aviators. p.29Clancy, L.J. Aerodynamics.Massey, B.S. Mechanics of Fluids, section 10.8.2 сілу, якая дзейнічае па нармалі да цела і якая ствараецца з-за ціску паветра на паверхню цела,  сілу трэння, звязаную з вязкасцю газавага асяроддзя. Акрамя гэтых дзвюх сіл, існуе таксама паняцце аэрадынамічнага моманту, значэнне якога залежыць ад пункту, абранага для разліку.

Сіла, ствараемая вінтом і рэактыўным рухавіком, называецца цягай і яна таксама з'яўляецца аэрадынамічнай сілай (паколькі яна таксама ўплывае на навакольнае паветра). R лятальнага апарата з рухавіком звычайна складаецца з трох вектараў: цяга, пад'ёмная сіла і супраціў. Hurt, H.H.Jr. Aerodynamics for Naval Aviators.Clancy, L.J. Aerodynamics.

Чацвёртая сіла, якая дзейнічае на планёр або самалёт з маторам падчас палёту - гэта яго вага. Вага цела не ёсць аэрадынамічнай сілай.

Формула Поўная аэрадынамічная сіла прама прапарцыйная кінетычнай энергіі патоку, які абцякае цела і трансфармуецца ў энергію трэння ў памежным слою і ў патэнцыйную энергію ціску. У інжынерных аэрадынамічных разліках поўная аэрадынамічная сіла запісваецца формулай:

дзе

- поўная аэрадынамічная сіла, Н.

- бязмерны каэфіцыент поўнай аэрадынамічнай сілы, вызначальны доследным шляхам у працэсе аэрадынамічных эксперыментаў або тэарэтычнымі разлікамі

- дынамічны напор, у Па.

- шчыльнасць паветра.

- хуткасць цела адносна паветра ("паветраная хуткасць" цела).

- эфектыўная плошча паверхні цела.

Пры ўзаемадзеянні цвёрдага цела з паветраным патокам не важна, рухаецца цела ў нерухомым паветры або нерухомае цела абцякае рухомы паветраны паток. Сілы ўзаемадзеяння, якія пры гэтым узнікаюць, будуць аднолькавыя. Гэта сцвярджэнне абгрунтавана на прынцыпе адноснасці руху, сфармуляванаму Галілеа Галілеем (1564-1642). Энциклопедия Кругосвет Аэродинамика

Зноскі

Спасылкі Клуб "Первый шаг".Основы аэродинамики и теории полета. Формула аэродинамической силы

Катэгорыя:Аэрадынаміка