Рафал Ратша Слізень (, м. Бартнікі Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — ) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Яна і Анелі Слізняў. Пачатковую адукацыю атрымаў у базыльянскай школе ў мястэчку Вольна (Навагрудскі павет), потым у езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на факультэт права Віленскага ўніверсітэта, адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, вучыўся ў Я. Рустэма і К. Ельскага. Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1826—1829 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу. Пасля 1830 вярнуўся на радзіму, ў свой маёнтак Вольна, дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю.

Творчасць У Вольне дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т. Зана, Я. Чачота, А. Э. Адынца, А. Міцкевіча, М. Ромера, К. і Я. Тышкевічаў, А. Храптовіча, Г. Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму. Стварыў бюсты А. Міцкевіча, Я. Астроўскага і М. Антакольскага.

Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гаспадарчых пабудоў.

Сям’я Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тышкевічаў, яны мелі чатырох сыноў і двух дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўросавай, дачкой асабістага ад’ютанта генерала Мураўёва, гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння.

Літаратура

Спасылкі

Рафал Слізень

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары Расіі Катэгорыя:Медальеры Беларусі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Слізні