Эль-Халанія () — найбуйнейшы востраў архіпелага Курыя-Мурыя ў Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 56 км². Насельніцтва (2014 г.) - каля 150 чал.

Геаграфія і прырода Большую частку паверхні займаюць горы. Найвышэйшы пік дасягае 495 м. Клімат трапічны спякотны. Улетку мусонныя дажджы прыносяць вільгаць, дзякуючы чаму ў гарах сустракаюцца расліны, характэрныя для саванны. На ўзбярэжжы значна больш суха. Фаўна Эль-Халаніі славіцца птушкамі і чарапахамі.

Гісторыя У старажытнасці востраў Эль-Халанія быў населены семіцкім народам джыбалі, які актыўна займаўся мараходствам. У пачатку XIX ст. мясцовае насельніцтва амаль знікла з-за пірацтва. У 1856 г. султан Маската перадаў востраў і ўвесь архіпелаг Курыя-Мурыя ў карыстанне Вялікабрытаніі. У 1967 г. вернуты Аману.

Спасылкі Isole Al Hillaniyat Miranda Morris, The pre-literate, non-Arabic languages of Oman and Yemen NATURAL WONDERS OF OMAN

Катэгорыя:Астравы Амана Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна