Заходнія могілкі — адны з адкрытых (дзеючых) могілак Мінска, якія знаходзяцца па-за межамі горада, на паўднёвым захадзе ад вёскі Дубянцы Мінскага раёна. Год адкрыцця: 2003. Агульная плошча: 49,665 гаКладбища Минска и Минского района // Сайт «Ритуальные услуги в Минске». Маюць сваю аўтастаянку, калумбарый і гаспадарчы дворЗападное кладбище // Сайт «Мои корни».

Магілы вядомых асоб Валянціна Валянцінаўна Аколава (1954—2013) — беларуская паэтэса, перакладчыца. Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка (1965—2018) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст. Пётр Іванавіч Брыгадзін (1949—2021) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). Мікалай Фёдаравіч Віняцкі (1939—2013) — беларускі вучоны-геадэзіст, паэт. Анатоль Ільіч Вярцінскі (1931—2022) — паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (1928—2014) — беларускі празаік, нарысіст. Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (1966—2020) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык. Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1940—2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст. Людміла Забалоцкая (1949—2021) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Вольга Лапіцкая (1918—2011) — беларуская паэтка. Леанід Уладзіміравіч Маракоў (1958—2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі. Валянцін Мікалаевіч Русак (1936—2022) — беларускі матэматык. Зміцер Саўка (1965—2016) — беларускі мовазнавец. Генадзь Старыкаў (1953—2015) — беларускі гітарыст. Зміцер Сідаровіч (1965—2014) — беларускі музыкант, бард, дудар. Аляксандр Валер’евіч Тарайкоўскі (1986—2020) — загінулы ўдзельнік пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Вадзім Фёдаравіч Шаршоў (1942—2018) — журналіст, паэт, аўтар песень. Васіль Цімафеевіч Якавенка (1936—2018) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Спасылкі

План-схема Заходніх могілак // Сайт «Мои корни» Заходнія могілкі на Map.by

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Мінску Катэгорыя:Дубянцы Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мінскага раёна Катэгорыя:Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска