Могілкі Малы Трасцянец — абмежавана дзеючыя (з 1990 годаКладбища Минска // Груз 200) могілкі на тэрыторыі Мінска ў прыватным сектары недалёк ад вуліцы Сяліцкага паміж алеяй смерці Трасцянецкага мемарыяла і Ельніцкай вуліцай. Год заснавання невядомы, плошча: 1,8285 га, знаходзіцца пад наглядам адміністрацыі Чыжоўскіх могілакКладбище “Малый Тростенец” // Сайт Спецкамбіната КБА. Падчас Вялікай Айчыннай вайны недалёк ад могілак знаходзіўся нацысцкі лагер смерціКладбище «Малый Тростенец» // Ritorg.by. Побач з могілкамі, але па-за межамі іх тэрыторыі знаходзіцца царква св. Міколы.

Цікавыя факты 19 красавіка 2015 г. на тэрыторыі некропаля былі знойдзены 8 снарадаў часоў ВАВ і знішчаны сапёрамі на спецыяльным палігонеСнаряды ВОВ нашли перед Радуницей на кладбище в Минске // Радио «Спутник». Распаўсюджаныя прозвішчы: Корзун, Ляшкевіч і ДамашэвічМогілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага. Ёсць пахаванні пачатку ХХ ст. з эпітафіямі дарэвалюцыйным рускім правапісамМогілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага. Ёсць як мінімум адна магіла з эпітафіяй на беларускай мовеМогілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага.

Спасылкі Схема могілак Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаграфіі могілак, 2021 г.)

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Малы Трасцянец