Вышыня палёту — адлегласць па вертыкалі ад пэўнага ўзроўню адліку да паветранага судна (летака). Вызначаецца вышынямерамі розных канструкцый. Класіфікацыя вышынь палёту У залежнасці ад узроўню пачатку адліку адрозніваюць вышыніАвиационные правила полетов в воздушном пространстве Республики Беларусь : сапраўдную (ад узроўню пункту, які знаходзіцца непасрэдна пад летаком), адносную (ад якога-небудзь умоўнага ўзроўню - ўзроўню парога ВПП, ўзроўню аэрадрома, найвышэйшага пункту рэльефу і г. д.), абсалютную (ад узроўню мора). Акрамя гэтага могуць быць: вышыня рэльефу — абсалютная вышыня рэльефу мясцовасці; вышыня ніжняй мяжы аблокаў — адлегласць па вертыкалі паміж зямной (воднай) паверхняй і ніжняй мяжой самага нізкага слою аблокаў; вышыня пераходу — устаноўленая вышыня для пераводу шкалы ціску бараметрычнага вышынямера на стандартны ціск пры наборы загаданага эшалона; вышыня прыняцця рашэння (далей - ВПР) — вышыня, устаноўленая для дакладнага заходу на пасадку, на якой павінен быць пачаты манеўр адыходу на другі круг у выпадку, калі да дасягнення гэтай вышыні камандзірам летака не быў устаноўлены неабходны візуальны кантакт з арыенцірамі для працягу заходу на пасадку або становішча летака ў прасторы або параметры яго руху не забяспечваюць бяспеку пасадкі; Дыяпазон вышынь палёту дзеліцца на : гранічна малыя — ад 0 да 200м; малыя — ад 201 да 1000м; сярэднія — ад 1001 да 4000м; вялікія — ад 4001 да 12000м; стратасферу — вышэй за 12000м.
Бяспечная вышыня палёту Бяспечная вышыня палёту НбпПриложение 2 Авиационных правил полетов в воздушном пространстве Республики Беларусь — мінімальна дапушчальная вышыня палёту, якая выключае сутыкненне лятака ад сутыкнення з зямной (воднай) паверхняй або перашкодамі на ёй. Разлічваецца па спецыяльных формулах.
Нбп разлічваецца для: кола палётаў над аэрадромам, палёту ў раёне аэрадрома, палёту ніжэй за ніжні (бяспечны) эшалон, ніжняга (бяспечнага) эшалона палёту, Ад вышыні палёту варта адрозніваць эшалон, займаемы лятаком. Эшалоны адлічваюцца па нязменнаму стандартнаму атмасферным ціску.
Зноскі
Катэгорыя:Авіяцыйныя тэрміны