Ма́йсенНапісанне Ма́йсен у адпаведнасці з арт. Майсен. (, , , , ) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі ў Свабоднай дзяржаве Саксонія, на паўночны захад ад Дрэздэна на рацэ Эльбе.

Горад сусветна вядомы дзякуючы майсенскаму фарфору, першаму фарфору Еўропы з 1710 года.

Геаграфічнае становішча

Горад Майсен размешчаны за 25 км на паўночны заход ад Дрэздэна, за 100 км на ўсход ад Лейпцыга і за 40 км на паўночны ўсход Фрайберга. Ён ляжыць у даліне, утворанай зліццём Эльбы і яе прытоку Трыбіш. На ўсход ад Майсена знаходзяцца гарады Косвіг і Радэбойль. Вышыня горада над узроўнем мора 95 м. На поўдзень ад Майсена знаходзіцца Майсенскае нагор'е.

Горад складаецца з наступных раёнаў: стары горад — Плосен-Кёльн — Квестэнберг — Трыбішталь і Бушбад — Боніцш — Шпар — Цашэндорф — Лерха — Нідэрфэрэ — Чайла — Клостэрхойзер.

Гісторыя У канцы XII стагоддзя пад заснаваным у 929 годзе нямецкім каралём Генрыхам I Птушкаловам замкам Міснія з паселішча ўзнікае горад Майсен (правы горада пададзены ў 1332 годзе). Пачынаючы з X стагоддзя на беразе Эльбы пад замкам узнікае рыначная плошча, у XI стагоддзі на так званым Новым рынку — паселішча нямецкіх і яўрэйскіх гандляроў, а з 1150 года вакол цяперашняга рынку — гарадскія збудаванні. Дзякуючы свайму размяшчэнню паміж Лейпцыгам і Прагай, а таксама патрэбнасці ў таварах у вёсках, якія ўзніклі вакол горада, Майсен квітнеў.

З увядзеннем маркграфства і заснаваннем біскупства ў 968 годзе Майсен становіцца адміністрацыйным цэнтрам маркі Майсен.

З пераходам тытула курфюрста да Фрыдрыха IV Сварлівага ў 1423 годзе Майсен становіцца цэнтрам Саксонскага курфюрства. Пра гэтыя часы нагадваюць гатычны сабор, самы вытрыманы па стылі ў Германіі, і першы ў Германіі палац у познегатычным стылі — замак Альбрэхтсбург.

Пасля Лейпцыгскага падзелу 1485 года ветынскіх зямель рэзідэнцыя была перанесена ў Дрэздэн і Вітэнберг.

У выніку праведзенай у 1539 годзе Рэфармацыі тры кляштары, якія знаходзіліся тут, былі скасаваны, і ў былым францысканскім кляштары была адкрыта гарадская школа. З 1543 года ў былым кляштары Святой Афры знаходзілася саксонская княжацкая школа. У 1581 годзе было скасавана Майсенскае біскупства.

Доўгі час Майсен быў горадам, якія вырабляў сукно, але пасля Трыццацігадовай вайны гэта вытворчасць цалкам прыйшла ў заняпад.

У 1710 годзе Аўгустам Моцным была адкрыта мануфактура па вытворчасці фарфору, што дало гораду новае жыццё.

У 1834 годзе у горадзе адбываецца рост прамысловасці. Узніклі новыя прадпрыемствы, з 1835 года па рацэ сталі курсіраваць першыя параходы, а ў 1860 годзе ў горадзе з'явілася чыгунка. Майсен стаў цэнтрам керамічнай прамысловасці Саксоніі.

Дзве сусветныя вайны абыйшлі горад бокам, яго гістарычная частка не атрымала ніякіх значных пашкоджанняў. У часы нацызму ў Майсене пераследваліся праціўнікі рэжыму. Так у 1943 годзе быў забіты сацыял-дэмакрат, рабочы Макс Дытэль. Яўрэйскія сем'і, якія жылі ў горадзе, былі або выгнаны з горада ў сельскую мясцовасць, або адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры, напрыклад сям'я Лёвенталь, якая трымала ў Майсене ўніверсальны магазін.

У 2002 годзе гістарычная частка горада была моцна пашкоджана паводкай.

Славутасці Замак Альбрэхтсбург (XV ст.) на скале над Эльбай

Майсенскі сабор (1250—1400) Гарадская ратуша (1470—1486) Фарфоравы завод Замак Зібенайхен (каля 1550) Студня Генрыха (1863) Брама Суконшчыкаў (1614)

Царква Святой Афры — самая старая царква Майсена. Царква Маці Божай (1416—1500) Царква Святога Мікалая (1921—1929), пабудаваная ў памяць аб ахвярах Першай сусветнай вайны Царква Святога Іаана Хрысціцеля Руіны кляштара Крыжа (1217) Былая царква францысканскага кляштара Заапарк

Эканоміка і прамысловасць У горадзе развіты энергамашына-будаўнічая, электра- тэхнічкая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная, піваварная прамысловасці. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы завод (вытворчасцьсць майсенскага фарфору). Вытворчасць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т.л. каалінуМайсен. .

Транспарт Майсен ляжыць на чыгуначнай галіне Борсдорф-Косвіг, на якой знаходзяцца вакзалы Майсен і Майсен-Трыбішталь. Майсен—Трыбішталь — канцавы пункт дрэздэнскай гарадской чыгункі. Майсен таксама звязаны з Дрэздэнам водным паведамленнем.

У 1899 годзе ў горадзе была адкрыта электрычная трамвайная лінія, якая да 1936 года перавозіла людзей, а потым да 1967 года грузы.

У горадзе тры масты. Адзін з іх — камбінаваная пешаходная зона і чыгуначны мост, мост у Старым горадзе і аўтамабільны мост цераз пойму Эльбы.

Тунэль Шотэнберг даўжынёй 720 м быў адкрыты 2 мая 2007 года. Ён быў пабудаваны для разгрузкі горада ад патоку транзітнага транспарту.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Майсен Вэб-камера на Рыначнай плошчы Майсена Фатаграфіі Майсена

Катэгорыя:Гарады на Эльбе

Катэгорыя:Гарады Саксоніі