Пара́дак рэа́кцыі па дадзеным рэчыве — паказчык ступені пры канцэнтрацыі гэтага рэчыва ў кінетычным ураўненні рэакцыі (ураўненне, якое звязвае скорасць рэакцыі з канцэнтрацыяй рэчываў, што узаемадзейнічаюць).
Паводле закону дзейных мас, скорасць простай (аднастадыйнай) рэакцыі тыпу
роўная:
дзе і — канцэнтрацыі рэчываў і , — канстанта скорасці рэакцыі, і — асобныя парадкі рэакцыі (па рэчывах і адпаведна).
Для простай гамагеннай рэакцыі асобныя парадкі рэакцыі адпавядаюць стэхіяметрычным каэфіцыентам рэчыва ва ўраўненні хімічнай рэакцыі.
Агульны (сумарны) парадак рэакцыі роўны суме парадкаў рэакцыі па ўсіх рэчывах, канцэнтрацыі якіх уваходзяць у кінетычнае ўраўненне: для простых рэакцый парадак рэакцыі — цэлы лік (1,2 ці 3), для складаных (напрыклад, паралельных, паслядоўных) рэакцый звычайна не супадае з сумай стэхіяметрычных каэфіцыентаў (можа быць дробным і нават адмоўным лікам).
Парадак рэакцыі залежыць ад механізму рэакцыі і ўмоў, у якіх яна адбываецца (можа змяняцца пры змене тэмпературы і ціску), і вызначаецца эксперыментальна.
Гл. таксама Хімічная кінетыка
Літаратура Парадак рэакцыі // С. 82.
Катэгорыя:Хімічная кінетыка Катэгорыя:Хімічныя рэакцыі