Паграні́чная бі́тва (7 жніўня 1914 — 25 жніўня 1914) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны, у якой з абодвух бакоў брала ўдзел каля 3 000 000 чалавек. Завяршылася перамогай германскай арміі, якая ў бязлітасных сустрэчных баях змагла нанесці шэраг адчувальных паражэнняў войскам Антанты. Германскія войскі, правядучы шэраг паспяховых аперацый у Ардэнах, Латарынгіі, Эльзасе і Бельгіі, здолелі адціснуць саюзныя войскі (галоўным чынам французскія) на тэрыторыю Францыі і працягнулі наступ у кірунку Парыжа. Аднак пасля гэтых поспехаў германскім войскам, нягледзячы на перавагу ў сілах і спрыяльнае аператыўнае становішча, не атрымалася разграміць французскія войскі.
Перадгісторыя У першыя дні Першай сусветнай вайны германская армія павяла наступленне на Заходнім фронце. Парушыўшы нейтралітэт Люксембурга і Бельгіі, германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю гэтых краінКлючников Ю. В. и Сабанин А. Международная политика новейшего времени в договорах, нотах и декларациях, ч. 1. — , 1925. — С. 195, 196..
4 жніўня паміж германскімі і бельгійскімі войскамі пачаліся баі на тэрыторыі Бельгіі. 6 жніўня пачаўся штурм бельгійскай крэпасці Льеж«Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1. Berlin, 1925, S. 105. . Падчас гэтых баёў германская армія панесла значныя страты і спыніла сваё наступленне да франка-бельгійскай граніцы. Гераічныя высілкі бельгійскіх войскаў сарвалі планы германскага камандавання хуткімі тэмпамі ўступіць на тэрыторыю Францыі«Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 109 .
Таксама гэта дало час брытанскім арміям высадзіцца ў французскіх портах і далучыцца да войскаў саюзнікаў.
У французскім генеральным штабе, па меры набліжэння вайны, парушэнне бельгійскага нейтралітэту германскай арміяй лічылася ўсё больш і больш імаверным. Таму ў распрацоўваных планах разгортвання заўсёды ўлічвалася такая магчымасць. Аднак ва ўмовах распачатай вайны, французскае камандаванне не было даканцова ўпэўнена, што германцы будуць наступаюць менавіта праз Бельгію. У французскага ўрада была боязь, што германскае камандаванне спрабуе справакаваць Францыю на парушэнне нейтралітэту Бельгіі. Таму французскі ваенны міністр забараніў усім французскім войскам пераходзіць бельгійскую граніцу і ўсім лётчыкам лётаць над бельгійскай тэрыторыяй.
Толькі 4 жніўня, калі стала вядома пра ўварванне германскіх войскаў у Бельгію і бельгійскі ўрад выказаў згоду ўзаемадзейнічаць з французскімі войскамі, французскім войскам было дазволена дзеяць на тэрыторыі Бельгіі.
Да 8 жніўня французская разведка дакладала пра тое, што галоўныя сілы германцаў засяроджаны ў раёне Меца, у Латарынгіі. На падставе гэтых дадзеных і з улікам супраціўлення Льежа, ніводны форт якога яшчэ не быў страчаны, камандуючы французскай арміяй генерал Жазэф Жофр аддаў загад пра агульнае наступленне французскай арміі
Новыя разведвальныя звесткі, атрыманыя французскім штабам да 13 жніўня, паказвалі, што галоўныя сілы германцаў мясцуюцца не ў раёне Меца, як меркавалі раней, а значна паўночней. Аднак Жофр усё яшчэ лічыў, што германская армія не будзе наступаць праз Бельгію.
Пасля кровапралітных баёў 16 жніўня Льеж быў узяты. Германскія войскі пачалі фарсіраванне Мааса. Бельгійская армія з баямі адыходзіла да Антверпена. 20 жніўня германская армія заняла сталіцу Бельгіі — Брусель. Пасля гэтага, германскія войскі выйшлі да франка-бельгійскай граніцыРебольд Ж. Крепостная война в 1914—1918 гг. / Пер. с франц. — , 1938. — С. 26..
Планаванне аперацыі План Германіі Згодна германскаму плану войны, распрацаванаму начальнікам Генеральнага Штаба германскага войска Шліфенам яшчэ ў 1905 годзе, германская армія ў хуткай вайне павінна правесці бліцкрыг, скарыстаючы тэрыторыю Бельгіі для абыходу асноўных абарончых меж французаў і ахопу французскай арміі з флангаКоленковский А. Маневренный период первой мировой империалистической войны, 1914 г., стр. 28. У выніку Германскае камандаванне планавала вырабіць знішчальны ўдар па Францыі праз тэрыторыю Бельгіі. Аднак нягледзячы на тое, што ўся асноўная ўвага германскага камандавання была прыкавана да ўварвання ў Бельгію, германцы прымалі ўсе меры для таго, каб не даць французскай арміі, якая наступала ў Эльзас-Латарынгіі, захапіць гэты рэгіёнИстория Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 245—248.
План саюзнікаў Перад вайной французскае камандаванне, лічачы, што з-за расцягненасці камунікацый і абмежаванасці сіл Германія не асмеліцца вырабіць галоўны ўдар праз Бельгію па поўначы Францыі, вырашыла, што асноўныя баявыя дзеянні адбудуцца ў Ардэнах, Эльзасе і Латарынгіі і, пакінуўшы ўсю франка-бельгійскую граніцу без абароны, засяродзіла ўсе свае сілы на ўсходняй граніцы Францыі, маючы намер там пабіць германскія войскі. У Францыі таксама быў план ведання баявых дзеянняў супраць Германіі, распрацаваны да вайны, ён зваўся «План № 17». Гэты план меркаваў магутны наступ французскай арміі ў Эльзасе і Латарынгіі і хуткі захоп гэтых тэрыторый, згубленых Францыяй пасля франка-прускай вайны. Французскае камандаванне не чакала, што германская армія выкарыстае тэрыторыю нейтральнай Бельгіі для ўварвання ў Францыю.
Сілы бакоў і разгортванне армій Германія Для рэалізацыі плана Шліфена па хуткім разгроме Францыі Германія засяродзіла на граніцы з Францыяй, Бельгіяй і Люксембургам значныя ваенныя сілы: былі разгорнены сем армій (1-я — 7-я, 86 пяхотных і 10 кавалерыйскіх дывізій, да 5 тыс. гармат) колькасцю каля 1 млн. 600 тыс. чалавек пад камандаваннем імператара Вільгельма II.
Германскім арміям супрацьстаялі французскія, бельгійскія і брытанскія арміі. Французскае восйка было разгорнена ў складзе пяці армій і аднаго кавалерыйскага корпуса, пры 4000 гарматах. Колькасць французскіх ваяроў складала 1 300 000 чалавек. У звязку з наступленнем германскай арміі праз тэрыторыю Бельгіі на Парыж, французскаму камандаванню давялося адмовіцца ад агаданага перад вайной «плана № 17», які меркаваў захоп Эльзаса і ЛатарынгііЖоффр Ж. 1914—1915. Подготовка войны и ведение операций. / Пер. с франц. — , 1923. — С. 14.. У звязку з гэтым канчатковыя раёны размяшчэння французскіх армій і іх склад пад канец жніўня значна адрозніваліся ад запланаваных мабілізацыйным «планам № 17».
Саюзнікі налічвалі пяць армій (1-я — , 76 пяхотных і 10 кавалерыйскіх дывізій, больш 4 тыс. гармат) пад камандаваннем генерала Жазэфа ЖофраЭгли К. Стратегическое развертывание и наступление армий Франции, Бельгии и Англии, стр. 7. (шэсць пяхотных і адна кавалерыйская дывізія, 312 гармат) колькасцю 117 тыс. чалавек пад камандаваннем караля Альберта I. Брытанская экспедыцыйная армія (4 пяхотных і 1,5 кавалерыйскія дывізіі, 328 гармат) колькасцю 87 тыс. чалавек пад камандаваннем фельдмаршала Джона Фрэнча.
Ход бітвы Пачатковы этап Бітва пры Мюльгаўзене
7 жніўня 1914 года, французскія арміі перайшлі франка-германскую граніцу і ўварваліся на тэрыторыю Германскай імперыі. Было важна як мага хутчэй уступіць на землі Эльзаса і Латарынгіі, адрынутыя Германіяй ад Францыі. Гэта зрабіла б вялікі маральны эфект, падняло б дух французскіх войскаў перад пачаткам вырашальных бітваўПуанкаре Р. На службе Франции Воспоминания за девять лет, кн. 1. / Пер. с франц. — , 1936. — С. 23.Палітычны эфект гэтага наступлення адзначае ў сваёй працы «Праўда пра вайну 1914—1918 гг.» і англійскі вайсковы гісторык Лідэл Гарт: , 1935. — С. 50..
7 жніўня завязаліся першыя баі Пагранічнай бітвы, да 8 жніўня французскім часткам атрымалася адкінуць германскія войскі за Рэйн і захапіць Мюльгаўзен, у Эльзасе. У Францыі ўсё лічылі, што пачалося вызваленне спрадвечных французскіх земляў ад германскага валадарства. Аднак прыбылыя германскія падмацаванні 9 жніўня нечакана для французаў перайшлі ў наступ і адціснулі французскія войскі да граніцы«Les armées françaises dans la Grande guerre», t. 1, vol. 1. — P. 231. .
Бітва за Латарынгію
Наступленне французаў буйнейшымі сіламі (шэсць з паловай карпусоў, тры рэзервовыя і тры кавалерыйскія дывізіі 1-ай і 2-ай армій) пачалося 14 жніўня ў агульным кірунку на у Латарынгіі. Германскія войскі тут мелі пяць карпусоў і тры кавалерыйскія дывізіі 6-ай германскай арміі. Адранку 15 жніўня і на правым флангу 1-ай арміі французы распачалі новае наступленне буйнейшымі сіламі, утварыўшы для гэтага адмысловую Эльзаскую армію.
Так да гэтага часу ўжо даканцова стала ясна намер германскага камандаванне наставаць праз Бельгію, мэтай новай аперацыі французаў у Верхнім Эльзасе было прыкуць да гэтага раёна як мага большую колькасць германскіх войскаў і не дазволіць перакідаць іх на ўзмацненне паўночнага германскага крылаЖоффр Ж. 1914—1915. Подготовка войны и ведение операций. — С. 15—16..
2-я французская армія і часткі 1-ай арміі павольна наступалі з нязначнымі баямі і да 18 жніўня — 20 жніўня занялі Саарбург, і іншыя паселішчы. Да 19 жніўня на правым флангу Эльзаскай арміі французам таксама зноў атрымалася заняць раён Мюльгаўзена, бо вялікая частка германскіх сіл да гэтага часу была перасунута з Мюльгаузена да поўначыИстория Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 282..
Хоць тактычна Латарынгская аперацыя скончылася поўнай перамогай германскіх войскаў, у стратэгічным плане яе вынікі былі неадназначнымі. Немцы адкінулі 1-ю і 2-ю французскія арміі на захад, чым дапамаглі французам кансалідаваць фронт сваіх армій на заходнім тэатры ваенных дзеянняў.
Фінальны этап Становішча перад вырашальнымі баямі Далей, пасля завяршэння актыўных дзеянняў у Латарынгіі асноўныя падзеі адбываліся на франка-бельгійскай граніцы. Да 20 жніўня тут засяродзіліся: галоўная групоўка германскіх сіл і французскія арміі левага крылаСтроков А. А. История военного искусства. Капиталистическое общество периода империализма (до конца первой мировой войны 1914—1918 гг.). — , 1967. — С. 290..
1-я германская армія выйшла на лінію Вольфертгем, заходней Бруселя, (3-і рэзервовы корпус гэтай арміі быў пакінуты для блакавання бельгійскай арміі ў Антверпене); 2-я германская армія — паўднёва-ўсходней 1-й да Намюра; 3-я армія падышла да ракі Маас на пляцоўцы Намюр — ; 4-я германская армія выйшла на мяжу Бастонь, Атэр; 5-я армія дасягнула лініі Эталь — Лонгві — Арсвейлер. Усяго ў пяці германскіх арміях наставалі 17 ваенных карпусоў і 7 кавалерыйскіх дывізій. За імі рухаліся яшчэ 5 рэзервовых карпусоў, якія маглі цягам найблізкіх 2-3 дзён таксама ўзяць удзел у бітве«Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 260—261. .
Французскія войскі займалі наступнае становішча: 3-е армія знаходзілася на лініі Этэн, Жамец, паўночна-ўсходней Вердэна; 4-я армія займала шырокі фронт ад Манмедзі да Мезьера; 5-я армія заняла паказанае ёй месца паміж рэкамі Самбрай і Маасам і ў трохвугольніку Дыян — Намюр — Шарлеруа. Кавалерыйскі корпус у складзе трох дывізій знаходзіўся на левым беразе Самбры заходней Шарлеруа. Паміж 4-ай і 5-ай арміямі быў прамежак у 50 км, прычынены слабымі сіламі, што абаранялі пераправы праз раку Маас.
Далей ад Валансьена на паўночны захад да марскога ўзбярэжжа чатыры тэрытарыяльныя дывізіі пад камандаваннем мелі заданне заступіць шлях германскай кавалерыі на французскую тэрыторыю.
Англійская армія скончыла сваё засяроджванне паўднёвей Мабёжа і збіралася высоўвацца да Монса.
Правы фланг усёй галоўнай групоўкі англа-французскіх войскаў закрывала Латарынгская армія пад камандаваннем генерала , створаная да 21 жніўня ў складзе сямі рэзервовых дывізій. Яна размяшчалася ўсходней Вердэна, у раёне Мааскіх вышынь.
Усяго ў групоўцы саюзных армій 22,5 корпуса і 7,5 кавалерыйскіх дывізій. Сілы бакоў да пачатку вырашальных баёў на франка-бельгійскай граніцы былі практычна роўныя.
Да 20 жніўня сілы праціўнікаў цалкам былі разгорнены. У звязку з гэтым камандуючыя войскамі аддаюць аператыўныя дырэктывы сваім арміям.
Германскае камандаванне прыняло рашэнне актыўнымі дзеяннямі 1-й, 2-й і 3-й армій ахапіць і разграміць галоўныя французскія сілы, 4-я і 5-я армія павінны былі дзеяць у залежнасці ад становішча — наступаць ці абараняцца.