Анры́ Луі́ Ле Шатэлье́ (; 8.10.1850, Парыж — 17.9.1936) — французскі фізікахімік і металазнавец, адзін з заснавальнікаў металазнаўства.
Член Парыжскай АН (1907). Ганаровы член АН СССР (1927). Прафесар Парыжскай вышэйшай горнай школы (1877—1919), Калеж дэ Франс (1898—1907) і Парыжскага ўніверсітэта (1907—25). Прэзідэнт Французскага хімічнага таварыства (1931).
Навуковая работа Навуковыя працы па вывучэнні уплыву ціску і тэмпературы на раўнавагу ў хімічных рэакцыях, па даследаванні металургічных і хіміка-тэхналагічных працэсаў.
Сфармуляваў агульны закон зрушэння хімічнай раўнавагі (гл. прынцып Ле Шатэлье — Браўна). Сканструяваў тэрмаэлектронны пірометр, металаграфічны мікраскоп (1897), удасканаліў методыку даследавання будовы металаў і сплаваў.
Літаратура Ле Шатэлье // С. 226. Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР