Горы — вадасховішча ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.

Створана ў 1985 годзе на рацэ Быстрая ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Знаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Горкі. Плошча воднай паверхні 1,31 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Найбольшая глыбіня каля 7 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 2,77 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,7Блакітная кніга Беларусі // Сайт «Белорусский Посейдон» млн м³. Плошча вадазбору 129 км².

Каля вадасховішча аграгарадок Горы, вёскі Запруддзе, Слабада, Сакалова.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Горацкага раёна Катэгорыя:Басейн Проні