Даманіят — група з 9 ненаселеных астравоў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Займае тэрыторыю 1 км².
Геаграфія і прырода Астравы месцяцца ў 14,5 км ад Аравійскага паўвострава. Клімат сухі трапічны. Паверхневых вадацёкаў няма. З'яўляюцца важным месцам для размнажэння чарапах. Навакольныя воды адрозніваюцца багаццем марской фаўны. Сустракаюцца рэдкія віды каралаў, акулы, скаты.
Ахова У 1996 г. астравы Даманіят абвешчаны нацыянальным запаведнікам.
Эканоміка Астравы Даманіят наведваюцца турыстамі. Лічацца адным з найлепшых месцаў у Амане для нырання з аквалангам.
Спасылкі Project Daymaniyat Islands THE SAWADI AND DAYMANIYAT ISLANDS
Катэгорыя:Астравы Амана Катэгорыя:Незаселеныя астравы