Книгоиздательское товарищество «Знание» (Веды) — выдавецтва марксісцкага напрамку ў Санкт-Пецярбургу.
Заснаванае ў 1898 годзе з ініцыятывы , каб распаўсюджваць навукова-папулярную матэрыялістычную літаратуру. Акцыянерамі суполкі пісьменнікаў былі , Д. Д. Пратапопаў, В. М. Папова, , Г. А. Фальбарк.
Максім Горкі пасля прыходу туды ў 1900 годзе пераўтварыў суполку ў сацыялістычную, накіраваную друкаваць рэалістычныя, а як можа і атэістычныя кніжкі. Выдавецтва проціпастаўлялася мадэрным эстэтычным плыням — сімвалізму, футурызму, акмеізму — і выпускала галоўным чынам творы, што ў традыцыях М. Дабралюбава і М. Някрасава падкрэслівалі адмоўныя бакі буржуазнага ладу, крытыкавалі самаўласце, капіталізм, індывідуалізм.
Да таго як выдавецтва з падтрымкай ЦК РСДРП(б) пачало шырокі друк палітычнай літаратуры, апроч Горкага там публікаваліся Іван Бунін, Аляксандр Серафімовіч, , . Акрамя таго друкавалі творы Л. Андрэеў, , , Аляксандр Купрын, , М. Гарын-Міхайлоўскі, , Міхаіл Прышвін, .
Асабліва вядомай была серыя суполкі «Знание», выхадзіўшая ў 1904—1913 гады (40 выпускаў). Туды ўваходзілі і пераклады (Герхарт Гаўптман, Гюстаў Флабер, Кнут Гамсун і іншыя). Па словах Леніна, Горкі «злучыў найлепшыя сілы расійскай літаратуры».
У 1912 годзе Горкі пакінуў «Знание» пасля спрэчкі з Пятніцкім.
Літаратура Казак В.: Лексикон русской литературы XX века
Спасылкі КЛЭ БСЭ Реалистическая проза. Горький и «Знание» (Касторский С. В. Горький в годы реакции // История русской литературы: В 10 т. / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1941—1956. Т. X. Литература 1890—1917 годов. — 1954. — С. 405—469.)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1898 годзе Катэгорыя:Выдавецтвы