Ізраіль Барысавіч (Арысавіч) Элентух (, в. Сяліба, Ігуменскі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца, арт-крытык, педагог. Член КПСС з 1943 года.
Біяграфія Нарадзіўся 15 мая 1913 года ў в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).
У 1930—1933 гадах вучыўся ў Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме, у 1937—1943 гадах — на мастацтвазнаўчым факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Усерасійскай Акадэміі мастацтваў ў ЛенінградзеМинский художник Элентух Израиль Борисович. Вясной 1942 года Акадэмія мастацтваў была эвакуіравана ў Самарканд, дзе і адбыўся першы выпуск мастацтвазнаўцаў у колькасці 7 чалавек, дыплом у іх ліку атрымаў і І. Элентух.
У 1944 годзе Акадэмія пераведзена ў Загорск, затым у Ленінград. Элентух атрымаў размеркаванне ў Ніжні Тагіл дырэктарам музея выяўленчых мастацтваў. Працу дырэктара сумяшчаў з выкладаннем ва Уральскім вучылішчы прыкладнога мастацтва. У кастрычніку 1948 года пераехаў у Мінск.
Працаваў начальнікам аддзела па ахове помнікаў архітэктуры Дзяржбуда БССР (1948—1967), вучоным сакратаром Дзяржбуда БССР. У 1940—1950-х гадах чытаў курс гісторыі мастацтва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сярод вучняў — беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.
У 1969 годзе сумесна з Уладзімірам Чантурыяй выдаў кароткі даведнік «Помнікі дойлідства Беларусі».
Бібліяграфія 1956 — «Валянцін Волкаў». — Мінск. 1957 — «Помнікі архітэктуры БССР». Выяўленчы матэрыял: 18 паштовых картак/ мастак I. В. Мядзведзеў; тэкст — І. Элентух 1958 — уступны артыкул да каталога Выстаўкі твораў Анатоля Шыбнёва, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 25-годдзю творчай дзейнасці (складальнік Н. М. Бараноўская; рэдактар Г. Карчэўскі) 1958 — «Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух 1958 — «Фёдар Іванавіч Дарашэвіч». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух 1958 — «Лазар Саулавіч Ран». Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух 1959 — «Яўген Яўстафавіч Красоўскі» 1959 — Віктар Іванавіч Ждан. Выяўленчы матэрыял (буклет) / рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух 1959 — Соф’я Лі. Выяўленчы матэрыял (буклет)/ рэдактар М. Гуцыеў; складальнік — І. Элентух 1963 — уступны артыкул да каталога Выстаўкі твораў мастака Абрама Кроля, прысвечанай 50-годдзю з дня яго нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці 1969 — уступны артыкул да каталога да выстаўкі твораў мастака С. А. Андруховіча, прысвечанай 60-годдзю з дня нараджэнняСводны электронны каталог бібліятэк Беларусі 1972 — Элентух И. Б. Искусство, которое у всех на виду. ― Минск: Народная асвета, 1972. ― 102 с. — (Детям о прекрасном). 1978 — «Анатоль Дзям’янавіч Шыбнёў» / Саюз мастакоў БССР 1982 — неапублікаваны рукапіс да 70-годдзя мастака Хаіма Ліўшыца
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.
Спасылкі РГАЛИ. Личное дело Израиля Борисовича Элентуха, искусствоведа Электронный катало НЛБ
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне