Ку́льшычы. Сустракаецца таксама варыянт Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы (, ) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета.

Геаграфія Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна. Побач з вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Слаўгарадскага раёна (189 метраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возераСлавгородский район (Могилевская область) .

Гісторыя

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Кульшыцы ва ўладанні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717. У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) КурганскіміНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34.

У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

У 1924—1992 гадах цэнтр Кульшыцкага сельсавета.

Вёска была выселена пасля Чарнобыльскай аварыі, на момант рассялення ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў.

7 студзеня 2015 года вёска скасавана.

Насельніцтва

1886 год — 56 двароў, 409 жыхароў 1986 год — 400 жыхароў 1910 год — 127 двароў, 874 жыхароў 1999 год — 4 жыхароў (перапіс насельніцтва) 2011 год — 1 двор, 1 жыхар

Славутасць

Ля Кульшыч змешчана братэрская магіла 1943—1944 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь — .

Вядомыя асобы Якаў Нікандравіч Барсукоў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ісак Абрамавіч Сербаў (1871—1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг.

Спасылкі

Воінскія пахаванні