Ё́зас фон Хе́ерынг (; , Касель — , Берлін-Шарлотэнбург) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Касселе ў Электараце Гесэн. Пасля працяглай ваеннай кар’еры ён стаў маёрам Ваеннага міністэрства Прусіі. З 1892 па 1895 год ён быў кіраўніком аддзела ў Генеральным штабе. У 1898 годзе ён быў узведзены ў званне генерал-маёра і быў прызначаны кіраўніком аддзела арміі ў Ваенным міністэрстве.
У 1901 годзе яму было прысвоена званне генерал-лейтэнант, а ў 1903 годзе быў прызначаны начальнікам 22-й дывізіі. У 1906 годзе ён быў узведзены ў генералы пяхоты, а таксама прызначан камандуючым II армейскага корпуса, штаб-кватэра якога знаходзілася ў Штэціне. З 1909 па 1913 ён быў Прускім ваенным міністрам, а затым стаў генеральным інспектарам II-й армейскай інспекцыі са штаб-кватэрай у Берліне.
Першая сусветная вайна
З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 7-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі, якая паслужыла прынадай для французскага наступлення ў Германію — ён паспяхова абараніў Эльзас-Латарынгію падчас Бітвы пры Мюльгаўзене, за якую ён быў узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite (28 жніўня 1915 года), а 28 жніўня 1916 года ён атрымаў дубовыя галіны да яго. Ён камандаваў 7-й арміяй да 1916 года, калі ён быў прызначаны камандуючым прыбярэжнай абароны, дзе ў званні генерал-палкоўніка і сустрэў канец вайны.
У перыяд з 1918 па 1926 год ён быў прэзідэнтам ветэранскай арганізацыі. З верасня 1914 года — ганаровы грамадзянін Каселя.
Ён памёр 9 кастрычніка 1926 года ў Берлін-Шарлотэнбургу.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Першай сусветнай вайне (Германія)