Дамекіт́ — мінерал класа арсенідаў, прыродны арсенід медзі Cu3As. Дамешкі серы і волава. Адкрыты ў 1845 годзе Вільгельмам Гайдынгерам (). Названы ў гонар геолага і мінеролага І. І. Дамейкі.
Мінерал гідратэрмальнага паходжання. Крышталізуецца ў кубічнай і гексаганальнай сінгоніях. Утварае шчыльныя зярністыя і пупышкападобныя агрэгаты. Колер серабрыста-белы, шэры, з металічным бляскам. Непразрысты. Колер рысы чорны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,9 г/см³. Раствараецца ў канцэнтраванай азотнай кіслаце.
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя на сайце КаталогМинералов.RU Российский государственный геологоразведочный университет им. Серго Орджоникидзе Класс Сульфиды // Кристаллов.net Project of the Hudson Institute of Mineralogy
Катэгорыя:Мінералы медзі Катэгорыя:Мінералы мыш’яку Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)