Іван Іванавіч Лапо () — расійскі гісторык, даследчык гісторыі ВКЛ.
Біяграфія У 1892 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Прафесар Тартускага (1905—1919), Ковенскага (1933—1940), Віленскага (1941) універсітэтаў. Акадэмік Расійскай акадэміі навук (1912)Перапіска М. В. Доўнар-Запольскага з дзеячамі навукі Украіны (1893—1907). У 1921—1933 гадах жыў у Празе. Памёр 23 снежня 1944 года.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Вялікага княства Літоўскага, беларуска-літоўска-рускім і беларуска-літоўска-польскім дзяржаўна-палітычным і этнакультурным сувязям у XIV—XVIII стст.
Распрацоўваў пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі ўсходніх славян (у тым ліку беларусаў) і іншых народаў Усходняй Еўропы. Складванне беларускай народнасці, на яго думку, праходзіла ў XIV—XVI стст., калі актывізаваліся працэсы этнічнай кансалідацыі нашчадкаў старажытных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Сярод прыкмет, якія характарызавалі этнічныя асаблівасці беларусаў у эпоху феадалізму і больш позні час, выдзяляў мову, побыт і культуру, гістарычныя і этнаграфічныя традыцыі.
Значную ўвагу аддаваў міжэтнічным адносінам у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Распрацоўваў пытанні паходжання і гісторыі шляхты, дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 года.
Працы «Заходняя Расія і яе злучэнне з Польшчай»Дзяржаўныя уніі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў ацэнцы рускай гістарыяграфіі 19 — першых дзесяцігоддзяў 20 ст. Великое Княжество Литовское от заключения унии до смерти Стефана Батория (1569—1586) Т.1 СПб, 1901.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі