Матэа Сальвіні (; нар. , , Італія) — італьянскі палітык і журналіст, дэпутат Еўрапарламента, лідар Лігі Поўначы.

Біяграфія Атрымаў (няпоўную) адукацыю на гістарычным факультэце Міланскага ўніверсітэта. У 1990 далучыўся да Лігі Поўначы. Працаваў у медыях, звязаных з гэтай групоўкай, у тым ліку ў якасці рэдактара радыё Свабодная Паданія і газеты La Padania. З 1993 года працягваў выконваць функцыі дарадцы ў Мілане. У 2004 годзе стаў членам Еўрапарламента, склаў мандат у палове тэрміну. У 2008 годзе быў выбраны ў Палату дэпутатаў Італіі XVI склікання.

У 2009 годзе на выбарах у Еўрапейскі Парламент VII склікання зноў атрымаў дэпутацкі мандат. Стаў членам групы Еўропа свабоды і дэмакратыі і Камітэта па пытаннях унутранага рынку і абароны правоў спажыўцоў. У 2013 стаў федэральным сакратаром Лігі Поўначы, тым самым прымаючы лідарства ў гэтай партыі. У 2014 годзе паспяхова балатаваўся на перавыбранне ў Еўрапарламент.

Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Італіі