thumb|Вектар нармалі да паверхні ў пункце супадае з нармаллю да датычнай плоскасці ў гэтым пункце. Нарма́ль (ад «прамы») да крывой (паверхні) у зададзеным пункце — прамая, якая праходзіць праз зададзены пункт перпендыкулярна датычнай прамой ці датычнай плоскасці. Мае дастасаванні ў дыферэнцыяльнай геаметрыі, геаметрычнай оптыцы, механіцы і інш.

Плоская крывая мае ў кожным пункце (за выключэннем некаторых асаблівых пунктаў) адзіную нармаль. Прасторавая крывая ў кожным неасаблівым пункце мае бесканечнае мноства нармалей, сукупнасць якіх утварае нармальную плоскасць. Нармаль, якая ляжыць у судатычнай плоскасці (лімітнае становішча плоскасці, якая праходзіць праз 3 пункты крывой пры імкненні адлегласці паміж імі да нуля), называецца галоўнай, а нармаль, якая праходзіць перпендыкулярна гэтай плоскасці — бінармаллю. Датычная, галоўная нармаль і бінармаль утвараюць рухомы трыэдр крывой.

Літаратура Нармаль // С. 161. Погорелов А. И. Дифференциальная геометрия (6-е издание). М.: Наука, 1974 (djvu)

Катэгорыя:Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія Катэгорыя:Вектарны аналіз Катэгорыя:Аналітычная геаметрыя