Сарны () — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Случ. Адміністрацыйны цэнтр Сарнэнскага раёна.

Знаходзяцца за 92 км на поўнач ад Роўна, за 85 км ад беларуска-ўкраінскай граніцы. Чыгуначны вузел (лініі на Роўна, Ковель, Корасцень, Лунінец).

Гісторыя Упершыню вёска Сарны згадана ў 1570 годзеІсторія міст і сіл УРСР. — К., 1973. — С. 584 . У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1885 годзе заснавана аднайменная станцыя Ковельскай чыгункі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. З 16 снежня 1930 года ў Валынскім ваяводстве.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР.

Насельніцтва 1921 год — 5931 чал. 1975 год — 19,4 тыс. чал.Сарны // 1991 год — 22,6 тыс. чал.Сарны // 2009 год — 28,6 тыс. чал. 2022 год — 28,6 тыс. чал.

Эканоміка Металаапрацоўчая прамысловасць; ільнаперапрацоўчы, масларобны заводы, мэблевая фабрыка.

Славутасці

Касцёл Перамянення Панскага (1935—1939) Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы (1725) Чыгуначная станцыя (1-я пал. XX ст.)

Дзейнічае Сарнэнскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Вядомыя асобы Ала Адамаўна Літаш (нар. 1954) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура Sarny (2) // S. 325

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Сарны

Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Сарнэнскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1648 годзе