Корац, таксама Корэць () — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Корчык. Адміністрацыйны цэнтр Корацкага раёна. Насельніцтва 7223 чал. (2025https://rada.info/upload/users_files/26452099/56857bb99725f9d1f44f0fd6be5e082c.docx). Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ) у Валынскім княстве датуецца 1150 годам. У XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладанне князёў Астрожскіх, якія пабудавалі тут мураваны замак.
У XV ст. перайшоў да князёў Карэцкіх. У 1495 годзе вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
У 1533 годзе у Корцы пабудавалі драўляны парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, адноўлены ў пач. XVII ст.. З 1565/66 гг. у Луцкім павеце Валынскім ваяводстве. З 1569 года згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
У 1612—1619 гадах у Корцы жыў Лаўрэнцій Зізаній. У пачатку XVII ст. Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месце кляштар францысканцаў з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1629 год у Корцы было 1124 дымы.
У 1754—1767 гг. у горадзе пабудаваны ўніяцкі Уваскрасенскі манастыр. У 1776—1781 гг. у Корцы працавала яўрэйская друкарня. У 1788 годзе ў горадзе пачаў працаваць фарфорава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў. З 1791 года ў Гарынскім павеце.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1873 годзе адбылося адкрыццё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 па студзень 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва 1629 — 7 тыс. чал. 1991 — 9,7 тыс. чал.Корец // 2001 — 8446 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Славутасці
Былы кляштар францысканцаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Св. Тройцы) Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі) Касцёл Св. Антонія (1533)
Вядомыя асобы Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў, вучыўся ў Корэцкім прафесійным вучылішчы (1964—1965), асвоіў рабочую спецыяльнасць. Наші випускники
Крыніцы
Літаратура
Головко В. В. Корець // Енциклопедія історії України. — Т. 5. — К.: Наукова думка, 2008. С. 153—154 Корець // Ровенська область, Історія міст і сіл Української РСР. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. — К., 1973 Пероговский В. И. Корец и корецкие князья // «Волынские губернские ведомости», 1876, № 79, 87—89, 94, 96 Korzec // S. 432—433 Корец //
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Корэцкага раёна