Гуса́н () — народны спявак у Арменіі, які выконвае песні і паданні пад акампанемент музычнага інструментаКвятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. . Таксама гусаны былі акторамі і мімамі. Першапачаткова гусанамі называлі служкаў у храме бога Гісанэ, а ў эпоху элінізму — удзельнікаў фарсавых і сатырычных спектакляў. Хрысціянская царква пераследвала спевакоў, бо яны выконвалі творы пра зямное каханне, міфічныя паданні пра народных герояў і высмейвалі царкоўныя абрады і звычаі.
Гл. таксама Гусан Айказун
Катэгорыя:Музыка Арменіі Катэгорыя:Культура Арменіі Катэгорыя:Мастацтва Арменіі Катэгорыя:Вандроўныя артысты