Давыд (каля 1283 — ) — староста гродзенскі, военачальнік вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Біяграфія

Паходжанне невядома. На думку Васіля Тацішчава, быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і гэта меркаванне пашырана, але пацвярджэнняў гэтаму няма. У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем.

Упершыню Давыд згадваецца ў хроніцы Пятра Дусбурга пад 1314 годам, калі ўзначальваў паспяховую абарону Новагародка ад ордэнскага нападу. У 1319 годзе ўзначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію. У 1323 годзе двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову супраць Ордэна ў Лівоніі, а таксама ўзначальваў паход у Добжынскую зямлю супраць Ордэна ў Прусіі. У 1324 годзе крыжаносцы знішчылі яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У 1324 годзе вадзіў вялікалітоўскае войска ў Мазовію. У 1326 годзе хадзіў з войскам на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку супраць маркграфства Брандэнбургскага, дзе быў забіты мазавецкім рыцарам Анджэем Гостам. Паводе адной з версій, Гост мог быць падкуплены крыжакаміБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565. Паводле іншай, гэта мог быць паядынак у выніку праз нейкую спрэчку.

У літаратуры ўкаранілася легенда, што Давыд быў непераможны ў бітвах з крыжакамі, хоць у Хроніцы Пятра з Дусбурга ёсць інфармацыя прю адбітую ў атрада Давыда здабычу.

Паводле Мацея Стрыйкоўскага, быў жанаты з дачкой вялікага князя Гедзіміна.

Паводле папулярнай гарадской легенды, мог быць пахаваны ў Гродне каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы.

Памяць thumb|Помнік Давыду Гарадзенскаму каля Каложскай царквы Імем Давыда Гарадзенскага названа вуліца ў гістарычным цэнтры ГроднаБіяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 91. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.. У Каложскім парку ў 2003 годзе ўсталяваны камень-валун у яго гонар (скульптар Панцялееў).

У красавіку 2017 года ў Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, на конкурсе перамог праект Сяргея Аганава. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом, у руцэ трымае меч, за спінай шчыт з крыжам. На помніку ёсць выявы гродзенскага Старога замка і Каложскай царквы. Выгляд Давыда Гарадзенскага невядомы, таму скульптар не выяўляў дэталёва яго твар. Помнік пастаўлены ў 2018 годзе на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага«Я понимал, что шансов победить у меня ноль»: как в Гродно выбирали лучший эскиз памятника Давыду Городенскому belsat.eu.

У 2018 годзе Мінскі гадзіннікавы завод пад брэндам «Луч», у калекцыі "Волат", выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў "Давыд Гарадзенскі".

Першай спробай напісаць біяграфію Давыда стала кніга «Давыд Гарадзенскі. Герой і легенда» Мікалая Малішэўскага, якая выйшла ў 2019 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Д — Давыд Гарадзенскі. 5 фактаў пра гарадзенскага старасту які не атрымаў ніводнай паразы ад крыжакоў

Катэгорыя:Старосты гарадзенскія

Катэгорыя:Асобы на манетах