«Красамоўнае сэрца» — казка беларускага пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Выдавецтва — «Мастацкая літаратура», 2015 год.
Сюжэт Галоўныя героі — каралевіч Артакс і каралеўна Камілена. Кожны ў сваім каралеўстве не мае шчасця, бо вельмі розніцца ад усіх. Каралевіч Артакс надзвычай добры і чуллівы, але ягоны бацька, злосны кароль — марыў зваяваць увесь свет, а сярод яго звычаяў было жахлівае паляванне, калі забівалі кожнага дзясятага сустрэчнага прасталюдца. А Камілена расла там, дзе ўсе толькі і думалі, што пра заробкі і багацце. Усе адно працавалі і не гублялі час на бескарыснае чытанне кніг, у жыхароў ейнага каралеўства не было ўяўлення пра прыгажосць і мастацтва.
Каралеўна не захацела пабрацца шлюбам з таўстым багацеем і патрапіла ў зняволенне ў вежу сярод пустэльні. Каралевіч Артакс кіруецца на яе вызваленне, бо толькі разам яны будуць шчаслівыя. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра.
Намінацыі 2016 — кніга намінавана на прэмію «Гліняны Вялес». 2016 год — намінавана на Літаратурную прэмію Цёткі (заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне», Саюз беларускіх пісьменнікаў) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў». 2016 — намінавана на літаратурная прэмію «Кніга году»Спіс намінаваных кніг
Крыніцы
Рэцэнзіі
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Казкі