Вуліца Браніслава Тарашкевіча — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Браніслава Тарашкевіча (1892—1938), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, мовазнаўца.

Вуліца пачынаецца каля скрыжавання з вуліцай Язмінавай і сканчаецца на скрыжаванні з Другім парніковым завулкам. Вуліца знаходзіцца ў жылым раёне Сцяпянка. У раёне вуліцы — прыватная забудова.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Браніслава Тарашкевіча