Баскунча́к — бяссцёкавае салёнае возера ў Ахтубінскім раёне Астраханскай вобласці Расіі, у паўночнай частцы Прыкаспійскай нізіны, на тэрыторыі Багдзінска-Баскунчацкага запаведніка.
Плошча паверхні возера каля 106 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 13 км. Возера размешчана ў катлавіне, на 21,6 м ніжэй узроўня мора. Жыўленне возера адбываецца пераважна з падземных крыніц. Упадае амаль перасыхаючая рака Горкая Рэчка.
На возеры вядзецца здабыча солі. Таксама возера з’яўляецца аб’ектам турызму.
Літаратура
Баскунча́к // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 1 А—Л. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 624 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5 — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Озеро Баскунчак / Баскунчак — край-загадка Солёное озеро Баскунчак // Интересный Мир Солёное озеро Баскунчак // Сайт фотографий городов, животных и других интересных мест нашей планеты
Катэгорыя:Азёры Астраханскай вобласці Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Салёныя азёры