Аляксей Міхайлавіч Бажа́наў (; 1820—6 (18) жніўня 1899) — рускі аграном, эканаміст, дзеяч асветы. Прафесар (1863).
Навучаўся ў семінарыі ў Калузе. У 1851 годзе скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Быў прызначаны выкладчыкам сельскай гаспадаркі ў Маскоўскай семінарыі. З 1863 года прафесар ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Потым у Пецярбургскім лясным інстытуце. З 1833 года дырэктар Новааляксандраўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства (Ковенская губерня), намеснік папячыцеля Віленскай навучальнай акругі.
Аўтар падручнікаў навукова-папулярнай літаратуры ў галіне сельскай гаспадаркі. Спрыяў пашырэнню сельскагаспадарчых ведаў, выступаў за пераход да шматпольнай сістэмы земляробства, развіццё аграрнай адукацыі.
Сярод апублікаваных: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом (1860, 1861); Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия (1863, 1867); О разведении, содержании и употреблении домашних животных" (1865, 1867)
Літаратура
Спасылкі Бажанов Алексей Михайлович // Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон. 1890—1907. Бажанов Алексей Михайлович // Биографический словарь, 2000.
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Аграномы