«Беларусь Гей Прайд» («Belarus Gay Pride») — фестываль, задачай якога была дэманстрацыя існавання ў грамадстве ЛГБТ (лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў), падтрымка талерантнага стаўлення да іх, абарона правоў чалавека і грамадзянскай роўнасці для ўсіх людзей незалежна ад сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці. Яго мэтай таксама было святкаванне пачуцця ўласнай годнасці, дэманстрацыя важнасці свабоды асобы, праява разнастайнасці і адзінства беларускай ЛГБТ-супольнасці. Штоверасня праходзіў Мінску з 1999 па 2002 гг.
1999 6-9 верасня ў Мінску прайшоў першы фестываль «Беларусь Гей Прайд — 1999»Ягада. Пазітыўны квір-інфапартал. 6 верасня 1999 г.ГОЛУБАЯ КНИГА. Положение геев и лесбиянок в Украине. СРАВНИТЕЛЬНОЕ ПОЛОЖЕНИЕ ГЕЕВ В СТРАНАХ ЕВРОПЫ. Ён быў арганізаваны незарэгістраванай Беларускай Лігай сексуальнага раўнапраўя «Лямбда» (БЛЛ) і часопісам «Форум Лямбда». Праграма фестывалю ўключала семінар для журналістаў на тэму «ЛГБТ у сродках масавай інфармацыі» (мадэратар — Дэвід Сміт, галоўны рэдактар брытанскага часопісу «Gay Times Magazine »), канферэнцыя «Правы геяў і лесбіянак у Беларусі і ў свеце», выстава фатаграфій і фільмаў, травесці-конкурс «Трансмісія». Гэта быў першы конкурс травесці ў Беларусі. Членамі журы конкурсу былі спявачкі Іна Афанасьева і Кася Камоцкая, праваабаронца Любоў Лунёва, журналістка Ірына Халіп, акторка Зоя Белахвосцік. Падчас адной з вечарынак фестывалю у клубе «Тытанік» быў арганізаваны рэйд АМАПу. Супрацоўнікі міліцыі абшукалі ўдзельнікаў конкурсу «Трансмісія». У мерапрыемствах фестывалю прынялі ўдзел каля 500 чалавек.america.pink Minsk PrideABM — Gay and Lesbian Issues in Belarus
Правядзенне фестывалю было падтрымана Праграмай развіцця ААН у Беларусі, IREX, ГА «Аб’яднаны шлях» .News Article: Gays and Lesbians to Stage a Festival in Minsk
2000 Самым буйным меркавалася зрабіць фестываль 7-10 верасня 2000 годаkorrespondent.net Гей-гей, Минск! 7 сентября 2000, які быў арганізаваны напярэдадні парламенцкіх выбараў, але амаль усе мерапрыемствы фестываля былі забароненыя ўладамі. Адкрыццё фестывалю ў клубе «Акварыум» было перапынена, у разгар мерапрыемства ў памяшканні выключылі святло і вывелі людзей на вуліцу..kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геевphoto.bymedia.net БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩАThe Moscow Times. Belarus Gay FestivalNews Article: Gay Pride-2000 Organizers Encountered Difficulties Preparing the Festival Gay and Lesbian Issues in Belarus Gay Paspality № 1, 2000 ."Белгазета" № 35 (251), (пераклад з рускай) :Ніхто з арганізатараў «Гей-прайду-2000» не здзіўлены тым, што адбылося. Замежных гасцей нават папярэджвалі, што такі паварот падзей магчымы. У краіне зноў няма сексу, і дзяржава стаіць са свечкай ля ложку сваіх грамадзян, пільна кантралюючы колер любові. Не меркавалі толькі, што гэта будзе менавіта так — нахабна, абразліва і зневажальна. У разгар свята выключыць святло і выставіць людзей на вуліцу. Як усё проста — дастаткова націснуць на рубільнік, і чужое, незразумелае свята спыніцца, няправільныя песні змоўкнуць. Сёння выключым святло для фестывалю незалежнай прэсы, праводзіць які адмовіліся без тлумачэння прычын віцебскія ўлады, заўтра — выставім на вуліцу геяў. Чым менш святла, тым лепш — у цемры бо можна рабіць усё, што заўгодна, беспакарана і бескантрольна. У краіне наступіла ноч — пакуль толькі для геяў. Заўтра святло выключаць для кагосьці яшчэ. Дастаткова націснуць на рубільнік. Запланаваны марш быў забаронены ўладамі за 24 гадзіны да яго пачатку. Абгрунтаваннем для адмовы ў правядзенні маршу было тое, што арганізатарам не ўдалося атрымаць дазвол на правядзенне маршу своечасова. Не былі паказаны калекцыі адзення, былі адмененыя выступы мінскіх і замежных артыстаў, не змог адбыцца конкурс «Мiс Дзiва» і першае першынство Беларусі па мужчынскім стрыптызе. У наступныя дні адбыліся ўсе запланаваныя семінары для гасцей фестывалю, якія прайшлі на адкрытым паветры. Пасля аднаго з семінараў удзельнікамі было вырашана ўскласці кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў памяць пра геяў і лесбіянак, знішчаных нацыстамі ў гады Другой Сусветнай вайны.Facty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милицией
2001 Цырымонія адкрыцця адбылася 2 верасня ў клубе «Babylon». Фестываль адкрыў спецыяльны госць, паэт і мастак Адам Глобус, які адзначыў, што «геі праводзяць свой фэст не гледзячы на дыктатуру ў краіне, а гэта — надзея на перамены да лепшага». 7 верасня 2001 г. ў цэнтры МінскаРадыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ, за дзень да презідэнцкіх выбараў, прайшло першае ў гісторыі краіны прайд-шэсце, у якім удзельнічалі па розных звестках ад 500 да 2000 чалавек.Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск Людзі ў яркіх карнавальных касцюмах пад вясёлкавымі сцягамі прайшлі па праспекце Незалежнасці (тады Скарыны) ад будынка цырка да Панікоўскага сквера на Кастрычніцкай плошчы. Нягледзячы на тое, што акцыя была несанкцыянаванай, яна прайшла без значных перашкод. Самі арганізатары падкрэслівалі святочны характар мерапрыемства і называлі яго «парадам кахання» (Love-парад)Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru. Акцыю падтрымалі Федэрацыя анархістаў Беларусі, аб’яднанне «Розныя — Роўныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная моладзь «Маладая Грамада»В Белоруссии пройдет карнавальное шоу геев. «Белгазета»№ 35, 2001, (пераклад з рускай):Натоўп без якіх-небудзь інцыдэнтаў прайшоў па праспекце і завярнуў у сквер каля тэатра ім. Я.Купалы. І тут стала падцягвацца міліцыя з радыётэлефонамі ў руках. «Што робяць, што робяць, — з прыкрасцю казаў у рацыю вартавы парадку, — танчаць!» (…) Мэта дасягнута, love-парад адбыўся. Блакітная і ружовая, чорная і белая моладзь прайшла па праспекце, заявіўшы аб сваім праве свабодна любіць незалежна ад колеру, часу і палітычнай улады. У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу Makeout старшыня аргкамітэта Э.Тарлецкі ўзгадвае: Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, улётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход.З інтэрв’ю Э.Тарлецкага праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы, Праваабарончы Цэнтр Вясна, Менск 2005 «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…» : Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца. Прэс-цэнтр апазіцыйнага руху Хартыя'97 абвінаваціў арганізатараў Love-параду ў правакацыі, скіраванай супраць беларускай апазіцыі, а старшыню аргкамітэта фестывалю Э. Тарлецкага — ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ).«Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя’97 :: Навiны :: 07/09/2001
Фестываль прайшоў пры фінансавай падтрымцы Stockholm Pride.Newsru.com В день выборов президента Белоруссии в Минске пройдет гей-парад
2002 20-22 верасня ў Мінску прайшоў чацвёрты фестываль.Гей-новости Беларусь 27.09.2002gay.ru В Минске пройдет четвертый гей-фестиваль Яго арганізатарамі выступілі Беларуская ліга сексуальнага раўнапраўя «Лямбда» (БЛЛ), часопіс «Форум Лямбда» і беларускі сайт геяў і лесбіянак APAGAY. Фестываль праходзіў пад лозунгам: «Ствары сабе іншага»Гей-новости. Беларусь. 7.09.2002 у рамках нацыянальнай кампаніі «Моладзь супраць гамафобіі». Асноўнае адрозненне фестывалю — гэта тое, што ён праходзіў без падтрымкі звонку і ў ім удзельнічалі ў асноўным прадстаўнікі Беларусі. Афіцыйна фестываль быў адкрыты 20 верасня на канферэнцыі «Гомасексуальнасць у Беларусі: правы чалавека, грамадства, рэлігія, дзяржава». У канферэнцыі прыняло ўдзел каля 20 чалавек. Гэта прадстаўнікі арганізацый, якія выступілі ініцыятарамі правядзення фестывалю, а таксама прадстаўнікі іншых груп і ініцыятываў краіны, якія займаюцца праблемамі ЛГБТ. У рамках фестывалю адбыўся конкурс травесці «Мiс Дзiва».
У інтэрв’ю СМІ Эдвард Тарлецкі агучвае намер «зрабіць беларускіх геяў і лесбіянак больш палітызаванымі»: Ёсць такая ідэя: трэба аб’яднаць гейскія і лесбійскія групы краіны, каб правесці вулічную акцыю з палітычнымі патрабаваннямі. Мы прапануем грамадству разглядаць чалавека, не падобнага на іншых не як ворага, а як паўнапраўнага члена грамадства. Для нас галоўнае — зрабіць жыццё лесбіянак, геяў і бісексуалаў у Беларусі больш свабодным і бяспечным
Гэта быў апошні фестываль «Беларусь Гей Прайд». У 2008 г. у Мінску праводзідіся «Славянскі Гей Прайд», а ў 2010—2012 — «Мінск Прайд».
Крыніцы
Спасылкі Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 1
Катэгорыя:Правы ЛГБТ у Беларусі Катэгорыя:Правы ЛГБТ Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:ЛГБТ у Беларусі