«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачанні. Аўтар і вядучы — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе са спецыяльнасцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядучы праграмы распавядае на беларускай мове пра жыццё сусветнага шоу-бізнесу, навінкі кінаіндустрыі, музыкі і пра дзейнасць артыстаў, а таксама культуры розных народаў.
У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дагаворныя адносіны» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаннем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.
Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на тэлеканале Белсат.
Спасылкі Відзьмо-нявідзьмо Архіў выпускаў на СТБ Архіў выпускаў на Белсаце
Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Тэлеперадачы на беларускай мове Катэгорыя:Беларусь 1 Катэгорыя:СТБ Катэгорыя:Белсат Катэгорыя:1992 год у Беларусі