Цеханавецкі — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Альбрэхт Канстанцін Цеханавецкі (?—1675) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, вялікі абозны літоўскі (з 1664). Анджэй Цеханавецкі (1924—2015) — польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве. Іахім Цеханавецкі (?—1719) — уніяцкі царкоўны дзеяч, епіскап Пінскі і Тураўскі ў 1716—1719 гадах. Крыштаф Цеханавецкі (?—1655) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода менскі (з 1655). Мікалай Валерыян Цеханавецкі (?—1672) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода мсціслаўскі (з 1659).