Арша́нскі наста́ўніцкі інстыту́т імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1936—1955 гадах у Оршы.
Інстытут падрыхтоўваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ.
Гісторыя Створаны ў 1936 годзе як Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут Народнага камісарыята асветы БССР.
У Вялікую Айчынную вайну знішчаны навучальны корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў дзейнасць у 1944 годзе.
У 1945 годзе прысвоена імя Янкі Купалы.
Закрыты падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.
Аддзяленні і кафедры Аддзяленні: Фізіка-матэматычнае Гістарычнае Беларускай і рускай мовы Кафедры: Беларускай і рускай мовы і літаратуры Педагогікі Псіхалогіі Фізікі і матэматыкі Марксізму-ленінізму
Вядомыя выпускнікі Лепешаў І. Я. — доктар філалагічных навук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Тарасевіч Л. К. — Герой Сацыялістычнай Працы. Новікаў І. Р. — пісьменнік, журналіст. Цябут Дз. В. — партыйны і дзяржаўны дзеяч. Падбярозка Ф. Р. — дырэктар Усяжскай школы (1945—1973). Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі (6 жніўня 1920 — 19 снежня 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Вядомыя выкладчыкі Ермакоў І. Ф. (рэктар 1945—1953) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Жураў А. Я. — гісторык, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі КПСС у 1948—1955 гадах. Лібан М. І. — гісторык рускай літаратуры.
Літаратура
Гл. таксама Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна Полацкі педагагічны інстытут Маладзечанскі настаўніцкі інстытут Бабруйскі настаўніцкі інстытут Баранавіцкі настаўніцкі інстытут
Спасылкі ЗГАОрш ф. 646 — Оршанский государственный учительский институт им. Я.Купалы Министерства просвещения БССР, г. Орша Витебской области
Катэгорыя:1936 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1955 годзе
Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі