«Архі́ў Паўднёва-Захо́дняй Расі́і» () — шматтомны зборнік дакументаў і літаратурных помнікаў Правабярэжнай і Заходняй Украіны XIV—XVIII стагоддзяў. Выдадзены ў Кіеве на рускай мове ў 35 тамах (8 частак) у 1859—1914 гадах.
Асноўнай крыніцай выдання стаў Кіеўскі цэнтральны архіў. Таксама выкарыстоўваліся дакументы, якія паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў.
Змест Матэрыялы зборніка падзелены на 8 тэматычных частак. У выданне ўключаны матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы XIV—XVIII стагоддзяў, пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726 гады, звесткі пра барацьбу ўкраінскага казацтва з польскай шляхтай у 1500—1768 гадах.
Таксама зборнік змяшчае акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, дакументы пра гарады, матэрыялы аб эканамічным і юрыдычным становішчы ўкраінскіх сялян (1498—1799), перапісы яўрэйскага насельніцтва і іншае.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Украіны Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Расійскай імперыі Катэгорыя:Кнігі 1850-я гадоў Катэгорыя:Кнігі 1860-я гадоў Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1870-я гадоў Катэгорыя:Кнігі 1880-я гадоў Катэгорыя:Кнігі 1890-я гадоў Катэгорыя:Кнігі 1900-я гадоў Катэгорыя:Кнігі 1910-я гадоў