Максі́м Грэк (свецкае імя — Міхаі́л Трыво́ліс, ; каля , г. Арта, Грэцыя — ) — пісьменнік-публіцыст, перакладчык, багаслоў.
Жыццё Адукацыю атрымаў у Фларэнцыі. Пастрыгся ў манахі і жыў на Афоне, адкуль у 1516 годзе па запрашэнні вялікага князя Васіля III прыбыў у Маскву для выпраўлення і перакладу грэчаскіх кніг.
За збліжэнне з царкоўнай апазіцыяй асуджаны на саборах 1525 і 1531, у 1525—51 гг. вязень манастырскіх турмаў.
Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквою (1988).
Творчасць Літаратурная спадчына Максіма Грэка — «словы», публіцыстычныя артыкулы, пропаведзі, філасофскія і багаслоўскія разважанні, пераклады. Яны вызначаюцца вобразным выкладаннем і эмацыянальнасцю стылю, іх мова кніжная, са складанымі сінтаксічнымі зваротамі.
Выступаў супраць хцівасці, бязлітаснасці і багацця царкоўных феадалаў («Аповесць страшная і варта памяці і пра дасканалае манаскае пражыванне», «Слова, якое падрабязней выкладае, з жалем, беспарадкі і бясчынствы цароў і ўлад апошняга жыція», «Размова розуму з душою», «Слова пра пакаянне» і іншыя).
Аўтар прац па фанетыцы («Пра грэчаскія галосныя і зычныя, пра склады, пра надрадковыя знакі грэчаскія і славянскія»), прасодыі («Аб прасодыі»), граматыцы. Яго праца «Тлумачэнні імёнам па алфавіце» — галоўная крыніца для больш позніх рускіх азбукоўнікаў.
Творы Максіма Грэка былі шырока вядомы на Беларусі. «Канон малебен…» уваходзіў у кнігу Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620). «Слова на лацінаў» і «Пахвальнае слова да святых апосталаў Пятра і Паўла» былі выдадзены ў Магілёве (1625).
Літаратура Максім Грэк // — С. 544. Иванов А. И. Литературное наследие Максима Грека. — Л., 1969. Громов М. Н. Максим Грек. — М., 1983. Александропулос М. Сцены из жизни Максима Грека: Пер. с греч. — М., 1983.
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Прападобныя Рускай Царквы