Сляпая рыба (Astyanax jordani) — рыба сямейства харыцынід атрада харацынадобных.
Апісанне Даўжыня 6-8 см. Цела высокае, стройнае, моцна сплюснутае з бакоў, злёгку ружаватае з бліскучым адценнем. Плаўнікі бясколерныя. Вачэй няма, але рыба добра арыентуецца з дапамогай органаў бакавой лініі.
Распаўсюджанне Пашырана ў падземнх вадаёмах Мексікі. У Еўропу завезена ў канцы 1940-х.
Акварыумная рыба. Да ўмоў утрымання ў акварыуме непатрабавальная.
Літаратура
Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Харацыніды Катэгорыя:Пячорная фаўна