Мікуліна (), або Мікулін — вёска ў Расіі, на возеры Галабай. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасялення Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 127 чал. (2007). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад граніцы з Беларуссю.

Геалогія У 1923 г. А. Касцюковіч-Тызенгаўзен адкрыў, а ў 1932 г. вывучыў пахаваны міжледавіковы тарфянік. Ад назвы сяла атрымала назву мікулінскае міжледаівкоўе. Над міжледавіковымі ляжаць адклады апошняга зледзянення.

Гісторыя У канцы XV стагоддзя горад Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр Мікулінскай воласці, якую трымаў ад гаспадара князь Іван Асавіцкі, у 1514 годзе разам са Смаленскам заняты маскоўскімі войскамі, у 1526 годзе вернуты Вялікім княствам Літоўскім і нададзены сыну князя Івана — князю Міхаілу Асавіцкаму. Пасля смерці князя Міхаіла ў 1550 годзе Мікуліна перайшло яго жонцы княгіні Аграфене Андрэеўне з Лукомскіх «да жывата», а па яе смерці вялікаму князю. Пазней мястэчка, уладанне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касцёл Святога Антонія з кляштаром бернардзінцаўMikulin // S. 412.Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007..

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце С. 378. Магілёўскай губерні. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў, 27 мая 1866 годаГанчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53. расійскія ўлады перадалі касцёл праваслаўнай царкве. На мяжы XIX—XX ст. у мястэчку 73 двары, царква і 3 яўрэйскія малітоўныя школы, народнае вучылішчаМикулин // (з 1875).

Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Мікулін у складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Паселішча пераведзена ў статус вёскі.

Насельніцтва 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 іўдзейМикулино // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913. 1998 год — 159 чал.; 1999 год — 155 чал. 2007 год — 127 чал.

Інфраструктура Пачатковая школа і амбулаторыя.

Славутасці У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганны могільнік. Касцёл Святога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Святой Тройцы)

Страчаная спадчына

Кляштар бернардзінцаў (1720)

Вядомыя асобы Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў (1911—1992) — беларускі жывапісец, графік, педагог.

Літаратура Mikulin // S. 412. Ю. Г. Иванов, Е. Н. Агинская, О. Ю. Иванова, Р. А. Халхатов. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства