Крапі́венка — вадасховішча ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на рацэ Крапівенка, каля вёсак Гараны, Браздечына, Барадуліна.

Вадасховішча створана ў 1986 годзе ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 12,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 3,3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. На захадзе ўпадае рака Дзеравіж.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Аршанскага раёна