Суд — камедыя ў адным акце У. Галубка, якая была пастаўлена 15 жніўня 1920 года ў Мінску.

П'еса была апублікавана ў 1925 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні.

Гісторыя

У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п'есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў.

Сюжэт

Змест твора нескладаны. У селяніна Гарбуза панскі эканом вырваў палову барады і выбіў тры зубы, за што Гарбуз падаў на яго ў суд. Пачынаецца допыт пацярпелых і сведкаў. І хаця віна эканома відавочная, валасны суд прызнае вінаватым самога Гарбуза, якога садзяць на тры дні «ў халодную». У камедыйную плынь твора ўваходзіць сацыяльны аналіз жыцця тагачаснага грамадства, у якім просты чалавек заўсёды асуджаны на несправядлівасць.

Галубок дае сваім персанажам вельмі трапныя і пераканальныя характарыстыкі, шырока ўжываючы прыём кантрасту.

Таксама даследчыкі адзначаюць індывідуалізаваную мову, якая служыць сродкам самахарактарыстыкі персанажаў. У якасці прыкладу ўводны маналог вартаўніка Мірона, багаты на экпрэсіўна і эмацыйна напоўненыя словы.

Ролі і акцёры 250px|thumb|left|Сцэна са спектакля «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі) Пісар воласці Старшыня Суддзя Стораж Мірон Гарбуз Авечка — У. Галубок Гарбузіха — Ядвіга Аляксандраўна Голубжонка Уладзіслава Галубка Упраўляючы

Іншыя пастаноўкі

П'еса таксама ставілася Народным тэатрам Краснапольскага раённага Цэнтра культурыТэатр. Эстрада. Цырк. Тэатральныя студыі і школы. Гастролі тэатраў, цыркаў..

Катэгорыя:П’есы на беларускай мове Катэгорыя:Тэатр Беларусі