Бергамотная — сорт грушы селекцыі Беларускага НДІ пладаводства.
Апісанне
Выведзены скрыжаваннем сартоў Сапяжанка і Дуля остзейская. На Беларусі пашырана ў прысядзібным садаводстве. Дрэва моцнарослае, крона акруглая, густая. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на б—7-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—120 г), шарападобныя, злёгку сплясканыя. Скурка светла-жоўтая з малінавым румянцам. Мякаць белая, рыхлая, сакаўная, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.
Удзел у іншых сартах
Груша 'Бергамотная' была выкарыстана пры стварэнні сорта 'Перун'Сорт груш 'Перун'.
Літаратура
Катэгорыя:Груша Катэгорыя:Сарты раслін