Жа́ры (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Жары ўтворана ад тэрміна жар, які абазначае месца першапачатковай расчысткі лясоў для земляробства шляхам выпальвання. Тапаграфічны аналіз месцаў, дзе ёсць назвы Жары, пацвярджае іхнюю сувязь з гарамі, ляснымі расчысткамі. Іншае значэнне тэрміна жар — «хуткае цячэнне вады»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 120..
На думку Э. Мурзаева, назвы паселішчаў Жары, Жаркі ўтвораны ад славянскага народнага тэрміна жары, жаркі, які сустракаецца ў Беларусі, заходніх раёнах Расіі, Польшчы, Чэхаславакіі і адпавядае тэрміну гар — участак леса, які выгараў (адзін з тэрмінаў пасечна-агнявога земляробства). Нярэдка гары забалочваюцца, ператвараюцца ў непрыдатныя землі, таму другаснае значэнне — «балота»Э. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 140-141..
На думку А. Рогалева, у мікратапоніме Жары адлюстраваны даўні факт выпальвання леса для ўстройвання поля, на якім сеялі збожжавыя культуры. Слова звязанае з пасечна-агнявым земляробствам і звычайнае ў славянскай народнай геаграфічнай тэрміналогііА. Ф. Рогалев. Топонимия Беларуси: Гомельская область. Лоевский район. Гомель, 2015. С. 131..
Геаграфія Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 143 км ад Мінска, на шашы Вілейка — Докшыцы.
Гісторыя У пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. У 1518 годзе князі Свідскія прадалі «дзедзічыну» сваю Жары В. Кабыльчу за 200 коп грошай. У 1579 годзе маёнткам Кабыльнік і «дварцом» Жары ў Ашмянскім павеце валодала княжна Настасся Міхайлаўна з Мсціслаўскіх, якая 19 ліпеня 1579 года перадала іх у вечнае ўладанне свайму мужу князю Стэфану Збаражскаму, ваяводзе троцкамуАкты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. — Санкт-Петербург : Археографическая комиссия, 1846—1853. Т. 3. 1544—1587. Дакумент 114. — С. 247. У 1613 годзе сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Віленскай капітулы і біскупа Бенедыкта Войны, 40 валок зямлі; у 1690 годзе ўласнасць Стэфана Косава, гараднічага віленскага, 25 дымоў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўладанне І. Вазгірда ў Вілейскім павеце, капліца, карчма. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. У 1897 годзе вёска і маёнтак у Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у 1908 годзе 384 дзесяціны зямлі.
З 1921 года вёска ў Польскай Рэспубліцы, у складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Жарскага сельсавета. З чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі; загінулі 14 землякоў (4 з іх не вярнуліся з фронту), на ўшанаванне іх памяці ў 1963 годзе пастаўлены абеліск. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У снежні 1952 года створаны калгас імя С. М. Кірава. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Цэнтр калгаса імя І. Д. Чарняхоўскага, працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 8 лютага 2010 года цэнтр Жарскага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — сяло (26 двароў, 212 жыхароў) і засценак (2 двары, 22 жыхары). 1866 год — 218 жыхароў, 22 дварыhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/747. 1897 год — 298 жыхароў, 49 двароў, у маёнтку 2 жыхары. 1908 год — 341 жыхар. 1921 год — 333 жыхары, 57 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 358 жыхароў, 66 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58, калонія (129 жыхароў, 21 двор), фальварак (17 жыхароў, 2 двары). 1940 год — 519 жыхароў, 121 двор (вёска, калонія, фальварак). 1960 год — 329 жыхароў. 1971 год — 264 жыхары, 87 двароў. 1988 год — 155 жыхароў, 67 двароў. 1999 год — 152 жыхары. 2008 год — 129 жыхароў, 57 гаспадарак. 2009 год — 124 жыхары.
Інфраструктура У 2009 годзе дзейнічалі клуб-бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.
Іншае З іншага боку, на Павіллі фіксаваліся прозвішчы Жар (Вішнева), Жароўскі (Жодзішкі). Было ашмянскае Жарэйка.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9CT-SW68?i=713&cat=2322277
https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/share/?manifest=https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/view/267108190/315687383/en/iiif/manifest&lang=lt&page=57
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C6-X?i=693&cat=1465141
На думку М. Бірылы, прозвішчы Жараў, Жарыч, Жарко, Жарык, Жарскі і да т. п. утвораны ад асновы жарМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 145..
Ёсць літоўскія Žarys, Žareika, латышскае Žarshttps://pavardes.lki.lt/?pv=cd465ce9126ffec22422e70caa116da4
https://uzvardi.lv/surname/754895. Было літоўскае двухасноўнае прозвішча Жарвід (Дуброўнікі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-VQ53-L?i=684&cat=742528&lang=en.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна